wd wp Пошук:

Стас Шурынс

Стас Шурынс, сапраўднае імя Станіслаў Андрэевіч Шурын (нар. 1 чэрвеня 1990, Рыга, Латвія) — украінскі спявак, аўтар песень.

Біяграфія

Стас Шурынс у ГЗЦ «Вегас»

У студзені 2006 года Стас стаў пераможцам конкурсу «Адкрываем таленты», які праводзіў Фонд кампазітара Уладзіміра Хвайніцкага. Як прыз, у Стаса з’явілася магчымасць займацца вакалам з вядомай латвійскай спявачкай Nicol і запісваць песні на студыі музычнага прадзюсарскага цэнтра ANTEX. У жніўні 2006 года Стас Шурынс стаў пераможцам у намінацыі «вакал» на міжнародным конкурсе World Stars 2006 і Grand Champion ў намінацыі «адвольны танец».

У 2009 годзе «Новы канал» абвяшчае набор ўдзельнікаў для праекту «Фабрыка зорак-3» (Фабрика звёзд). Стас Шурынс прыняў удзел у інтэрнэт-кастынгу. Паспяхова прайшоўшы яго, і ўсе іншыя этапы адбору, ён стаў паўнапраўным удзельнікам шоў. У рамках праекта Стас прадставіў дзве аўтарскія песні — «Сердце» і «Не сходи с ума» (будучыя сінглы), таксама ён выступіў сааўтарам песень іншых удзельнікаў праекта. У навагоднюю ноч было абвешчана, што пераможцам «Фабрыкі зорак-3» стаў Стас Шурынс.

У лістападзе 2011 года быў запушчаны ў ратацыю трэк «Хватит», і ўжо ў снежні была завершана работа над першым сольным альбомам спевака і кампазітара Стаса Шурынса.

У пачатку 2012 года была набрана каманда музыкантаў, працуючы з якой, Стас рыхтуецца да першага сольнага канцэрту. Дэбютны кліп на песню «Прости» выйшаў у красавіку 2012 года, а 6 ліпеня выйшаў яго першы альбом пад назвай «Раўнд 1».

У чэрвені 2012 года Шурынс выпусціў сінгл «Небо-кровь», але ён не ўваходзіць у дэбютны альбом.

Першае відэа да сінглу з другога альбома «I don’t Care» быў прадстаўлены ў жніўні 2012, які патрапіў у ратацыі радыёстанцый Украіны і Расіі.

У кастрычніку 2012 года адбылася прэм’ера відэа на сінгл «I.P.O.D. (In a place of depth)», а вясной 2013 года Стас прадставіў трэк і кліп зусім у іншым стылі і характары «Take». У канцы жніўня 2013 года адбылася прэм’ера лірычнага сінгла «Ты моё» і відэа на яго, якое трапіла ў эфір прыбалтыйскіх тэлеканалаў.

У лютым 2012 года Стас Шурынс ажаніўся.

У канцы 2013 года Шурынс абвясціў пра планаваны выпуск новага альбома «Естесственный отбор».

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Год Назва Пераклад на беларускую
2009 «Сердце» Сэрца
«Не сходи с ума» «Не схадзі з розуму»
2010 «Дождь» «Дождж»
«Будь собой» «Будзь сабой»
«Зима» «Зіма»
2011 «Давай знакомиться» «Давай знаёміцца»
«Хватит» «Хопіць»
«Скажи мне» «Скажы мне»
2012 «Небо-кровь» «Неба-кроў»
«Прости» «Прабач»
«I Don't Care» «Мне усе-роўна»
«I.P.O.D.» «У глыбіні»
2013 «Take» «Вазьмі»
«Ты моё» «Ты мае»
«Пока ты со мной» «Пакуль ты са мной»
«Why» «Чаму»

Апісанне сінглаў

Відэакліпы

Год Кліп Рэжысёр Альбом
2009 Не сходи с ума (канцэртнае відэа) Фабрика звёзд-3 «Раунд 1»
2010 Не сходи с ума (акустык-відэа) «Раунд 1»
2012 Прости Ігар Сцекаленка «Раунд 1»
2012 I Don't Care Ксенія Крутаголава «Естественный отбор»
2012 I.P.O.D. Ксенія Крутаголава «Естественный отбор»
2013 Take Ксенія Крутаголава «Естественный отбор»
2013 Ты моё Ксенія Крутаголава «Естественный отбор»
2013 Пока ты со мной Ксенія Крутаголава «Естественный отбор»
2013 Why (адбор на Еўрабачанне 2014) live from casting «Естественный отбор»

Зноскі

  1. Відэакліп «Прости»
  2. Відэа на песню «Нe Сходи с ума»
  3. Не схои с ума (акустычная версія)
  4. Эрыка і Стас Шурынс «Еўрабачанне-2010»
  5. Відэакліп «Прости»
  6. http://www.youtube.com/watch?v=c7T7W1cKmIM

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Артыкулы пра сінглы без вокладак
Нарадзіліся ў Рызе
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сінглы паводле алфавіта
Сінглы 2009 года
Сінглы 2012 года
Асобы
Музыканты паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1990 годзе
Нарадзіліся 1 чэрвеня
Песні паводле алфавіта