wd wp Пошук:

Змітро Іванавіч Вішнявецкі

Князь Дзмі́трый Іва́навіч Вішняве́цкі, або Змітро Іванавіч Вішнявецкі (укр.: Ба́йда-Вишневе́цький; каля 1517 — 1564, паводле іншых звестак 1563[1][5]), Канстанцінопаль) — валынскі праваслаўны магнат з роду Вішнявецкіх[6][7]. Валодаў шырокімі землямі ў Крамянецкім(руск.) бел. павеце, у тым ліку радавой рэзідэнцыяй(укр.) бел. у мястэчку Вішнявец. З 1547 г. — дзяржаўца ванячыцкі. З 1551 г. — староста чаркаскі і канеўскі Вялікага Княства Літоўскага[3].

Адзін з кіраўнікоў барацьбы запарожскіх казакоў супраць крымскіх татар, туркаў і малдаўскіх гаспадароў, бараніў межы Вялікага Княства Літоўскага на поўдні.

Біяграфія

Нарадзіўся каля 1517 года, імаверна напярэдадні 8 лістапада — дня святога Дзмітрыя(укр.) бел., быў старэйшым з чатырох сыноў князя Івана Міхайлавіча Вішнявецкага (каля 14901542 гг.) ад яго першай жонкі Настассі з Алізараў — дачкі Сямёна Алізаровіча і княгіні Астрожскай, сястры князя Канстанціна Астрожскага. Дзед Дзмітрыя — Міхаіл Вішнявецкі-Збаражскі(руск.) бел. — разам са сваім бацькам і дзядзькамі Фёдарам(руск.) бел. і Аляксандрам(укр.) бел. удзельнічаў у Вішнявецкай баталіі.

Род князёў Вішнявецкіх належаў да ліку найбуйнейшых землеўладальнікаў Літвы (іх уладанні былі пераважна ў Заходняй Валыні). Дзмітрый валодаў некалькімі маёнткамі ў Крамянецкім павеце, сярод якіх былі Падгайцы, Окнін, Кумнін, Лапушна, Стары Тараж(руск.) бел., Камарын(руск.) бел., Крутнеў(руск.) бел. і г. д.[8][2]

У гістарычных дакументах імя Дзмітрыя Вішнявецкага ўпершыню згадваецца ў 1545 годзе падчас рэвізіі Крамянецкага замка(укр.) бел.[9]. Наступнае ўпамінанне 1548 года: набег на землі Ачакаўскага замка, які быў пад уладаю Высокай Порты(руск.) бел.[10]; у «Рэестры шкод» за перыяд з 14-23 кастрычніка 1548 года, 1 жніўня — 6 лістапада 1549 года як найбольшых спусташальнікаў турэцкіх уладанняў у Паўночным Прычарнамор’і запісалі старосту брацлаўскага Богуша Карэцкага(укр.) бел., старосту барскага(укр.) бел. Бернарда Прэтвіча(укр.) бел., сыноў гетмана Мікалая Сяняўскага(укр.) бел. Іераніма (Яраслава, Яраша)(руск.) бел. і Мікалая(укр.) бел., … князя Д. Вішнявецкага[11].

Першыя паходы

Пачаў дзейнічаць, набірацца вопыту ў складзе фарміраванняў пад кіраўніцтвам Бернарда Прэтвіча(укр.) бел.; узначальваў асобны аддзел[12]. У канцы 40-х гадоў[13]1551-га[14] г.) кароль Жыгімонт II Аўгуст прызначыў Дзмітрыя Вішнявецкага старостам гарадоў-крэпасцей Чаркас і Канева. З гэтага часу абарона ад татарскіх набегаў стала яго афіцыйным абавязкам. Цэнтрам планаў і амбіцый Дзмітрыя стала закладзеная ў нізоўях Дняпра крэпасць.

Гарадок каля вострава Хорціцы

Асноўны артыкул: Хорціцкая Сеч Нягледзячы на папярэджанне Жыгімонта II, для абароны ад турэцка-татарскіх набегаў Вішнявецкі, аб’яднаўшы казакоў, на ўласныя сродкі распачаў будаўніцтва на дняпроўскім востраве Малая Хорціца(руск.) бел. драўляна-землянога замка(руск.) бел.[5], які гісторыкі лічаць прататыпам Запарожскай Сечы. Малая Хорціца па выніках археалагічных і гідра-археалагічных даследаванняў 1990-2000-х гадоў атаясамліваецца з востравам Байда(руск.) бел., размешчаным на захад ад вострава Хорціца[15].

Знаходжанне ў Турцыі

Летам 1553 года Дзмітрый Вішнявецкі нечакана пакінуў Малую Хорціцу і з усім сваім войскам адправіўся ў Стамбул, дзе служыў султану Сулейману I паўгода. Матывы гэтага ўчынку незразумелыя: не маючы дастатковай падтрымкі ад ўрада, Вішнявецкі спрабаваў стварыць у султана адпаведнае ўражанне і тым самым наладзіць з ім добрыя адносіны, каб праз яго мець уплыў на Крымскага хана[16]. Па іншай версіі, Дзмітрый Вішнявецкі хацеў вызваліць з палону сваякоў загінулага Федзькі Вішнявецкага(укр.) бел. (у прыватнасці, яго ўдаву — княгіню Марыю[17])[18]. Верагодна, бяспечнаму знаходжанню ў Стамбуле спрыяла жонка султана Раксалана[19]. Уплыў на ўрад Вялікага княства (і Польскага каралеўства[20]) ён набыў: дваровыя колы былі ўстрывожаныя, баяліся, што Вішнявецкі навядзе туркаў на Украіну. Пасля вяртання з Турцыі ў пачатку 1554 года Вішнявецкі ў таварыстве свайго старога сябра ў сутычках супраць арды ваяводы рускага(укр.) бел. Мікалая Сяняўскага(укр.) бел., які ўзяў на сябе місію апраўдваць «Байду» перад каралём і соймам, адправіўся ў Варшаву; тлумачэнні адносна знаходжання ў Порце былі прыняты[21]. Вішнявецкі атрымаў фармальнае даручэнне трымаць абарону супраць татар у закладзенай ім крэпасці. У далейшым ён мог разлічваць толькі на ўласныя сілы. Будаўніцтва Хорціцкай крэпасці ён здзейсніў, мабілізаваўшы казакоў, сялян Канеўскага і Чаркаскага старостваў.

Барацьба з татарамі і туркамі

Маскоўска-казацкае войска ў 1556 годзе рушыла пад Аслам-горад (або Іслам-Кермен, які быў цвярдыняй ісламу, паблізу цяперашняй Кахоўка і Ачакава). Гэты паход быў часткай вялікай аперацыі рускіх войскаў, узначаленай дзякам Мацвеем Ржэўскім(руск.) бел., супраць Крымскага ханства.

Паход працягваўся да пачатку лета і быў паспяховым: гэтыя гарады былі здабыты. Казакі захапілі табуны коней, статкі жывёл, а таксама шмат палонных і рушылі назад. Адбіўшы агнём са стрэльбаў пагоню, якую ўзначальваў калга(руск.) бел., яны бяспечна дабраліся да Чаркас. Жыгімонт II апраўдваўся перад ханам Даўлет-Гірэем(руск.) бел. за той паход тым, што гэта была нібыта справа маскоўскіх казакоў, а Вішнявецкі тут ні пры чым. Ён нават спрабаваў запэўніць хана, што Хорціцкая крэпасць будзе карыснай для Крыма супраць маскоўскай экспансіі і Вішнявецкаму даручана гэта справа — трымаць варту на Дняпры — іменна таму, што Вішнявецкі меў добрыя адносіны з султанам і ханам.

Але ўвосень таго ж 1556 года казакі Вішнявецкага зноў напалі на Аслам-горад — ужо ўласнымі сіламі. Замак быў узяты, гарматы з яго былі перавезеныя ў Хорціцкую крэпасць. Даўлет-Гірэй спачатку паспрабаваў дамовіцца з Вішнявецкім, запрашаючы яго да сябе на службу. Згоды ён не атрымаў і ў студзені 1557 года сабраў усю арду і паспрабаваў захапіць Хорціцкую крэпасць. Аблога працягвалася 24 дні, пасля чаго татары з вялікімі стратамі адступілі. Вішнявецкі паведаміў Жыгімонту II аб сваёй перамозе і запэўніў яго, што татары не змогуць нападаць на Украіну, пакуль стаіць яго крэпасць. Пры гэтым ён прасіў «узмацніць замак людзьмі і стральбой», але атрымаў ад вялікага князя толькі хвалу, абяцанне даравання і рэкамендацыю не абвастраць адносіны з татарамі.

Пераканаўшыся ў няздольнасці кіруючых колаў Вялікага Княства да рашучых дзеянняў, Дзмітрый ізноў звярнуўся ў Маскву, але яму прыслалі толькі грошы, пры гэтым запрашалі на царскую службу.

Летам 1557 года Даўлет-Гірэй сабраўся з новымі сіламі ў паход на дняпроўскі замак, з ім ішлі турэцкае войска на лодках і малдаўская дапамога. Крэпасць на востраве была ўзята ў поўную блакаду(укр.) бел., пасля працяглай аблогі Вішнявецкі вымушаны быў яе пакінуць праз недахоп правіянту. Казакі невялікімі групамі пракраліся скрозь турэцка-татарскія заслоны і адправіліся ўверх па Дняпры да Чаркас. Закінутая крэпасць была разбурана.

На Маскоўскай службе

У 1558 годзе Вішнявецкі ў знак пратэсту супраць загаду вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста спыніць наезды на Крым і Турцыю ў 1557 са сваімі казакамі перайшоў на службу да цара Івана IV Васільевіча[5]. Яму былі падараваныя «ў вотчыну» горад Бялёў (цяпер у Тульскай вобласці) і землі ў ваколіцах Масквы. Змітру было даручана камандаваць атрадам на паўднёвай мяжы рускай дзяржавы.

Перад маскоўскімі палітыкамі Д. Вішнявецкі выклаў свой план барацьбы з татарамі ў саюзе з Літвой, адарваўшы яе ад саюза з Крымам. Гэтая ідэя была ўспрынята са спачуваннем, у пачатку 1558 года была распачата падрыхтоўка да кампаніі супраць Крыма і да перагавораў з Вялікім Княствам Літоўскім. Вішнявецкі з маскоўскім войскам рушыў шляхам папярэдняга паходу Ржэўскага(руск.) бел. (1556 г.), па дарозе збіраючы казакоў. Быў запланаваны паход углыб Крыма. Хан адцягнуў усё войска з Перакопа(руск.) бел. і падрыхтаваўся да абароны.

Дзмітрый Вішнявецкі пад Перакопам атрымаў падмацаванне з Масквы на чале з Ржэўскім і планаваў паход на Казлоў (або Гезлеве, цяперашняя Еўпаторыя). Раптам быў адкліканы ў Маскву: былі даручаныя другарадныя аперацыі на Доне, затым на Каўказе, падчас якіх, у 1560 годзе, была заснавана крэпасць Чаркаск (цяпер Старачаркаск — сталіца Войска Данскога). Паход углыб Крыма быў ажыццёўлены ў 1559 годзе пад кіраўніцтвам ваяводы Адашава(руск.) бел., роля Дзмітрыя Вішнявецкага была нязначнай.

Гэта было не тое, чаго чакаў Вішнявецкі; у знешняй палітыцы Масквы ў 1558 годзе першачарговай стала задача выхаду да Балтыйскага мора, справа барацьбы супраць татар была закінута. Іван IV распачаў Лівонскую вайну, што абвастрыла маскоўска-літоўскія адносіны, у 1561 Літва ўступіла ў вайну супраць Масквы. Дзмітрый Вішнявецкі апынуўся ў ілжывым становішчы здрадніка, што яго не задавальняла[5]. Разам са сваімі казакамі ён накіраваўся да Дняпра і, спыніўшыся на востраве Манастырскім (у 30 мілях ніжэй ад Чаркас), з дапамогай стрыечнага брата — тагачаснага старосты Чаркаскага Міхаіла Вішнявецкага(укр.) бел., дамогся ад вялікага князя для сябе і сваіх спадарожнікаў глейтавых лістоў(укр.) бел. — пісьмовых гарантый бяспечнага знаходжання на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Жыгімонт II ахвотна прыняў Дзмітрыя Вішнявецкага «ў сваю ласку гаспадарскую». Пазней паслаў Івану IV запыт аб паводзінах Дзмітрыя і атрымаў адказ: «Прыйшоў, як сабака, і ўцёк, як сабака, а шкоды ад яго мне, гасудару, і маёй краіне не было». На сойме Дзмітрыя Вішнявецкага прымалі, віталі, шануючы, як і раней, вельмі высока. Але крах усіх планаў падарваў яго сілы — ён цяжка захварэў (думаў, што атручаны). Лячылі яго асабістыя лекары Вялікага Князя.

Паход у Малдавію. Здрада і гібель

Вярнуўся з 300-мі казакамі-запарожцамі, 150-ю казакамі атамана Вадап’яна (да гэтага былі на службе ў Івана IV). У снежні 1562 года, у суправаджэнні серадзскага ваяводы[22] Альбрэхта Ласкага(руск.) бел. — другога мужа Беаты Касцялецкай(руск.) бел. (маці князёўны Гальшкі Астрожскай(руск.) бел.[23]) прыбыў на Сойм. Альбрэхт Ласкі не дараваў малдаўскаму гаспадару Дэспату Водэ(руск.) бел. абразы за адабраную раней Хоцінскую крэпасць з навакольнымі селішчамі. Не маючы дастатковай ваеннай сілы, праз каменданта Хоцінскай крэпасці і сваяка Байды Яна (Івана) Пясецкага вырашыў прыцягнуць да акцыі Дзмітрыя Вішнявецкага, у 1563 годзе падвёўшы яго да паходу на Малдавію, дзе ён прэтэндаваў на сталец (другая жонка малдаўскага гаспадара Пятра IV Рарэша — Алена Кацярына Бранковіч — старэйшая сястра другой жонкі бацькі Змітра — Івана Вішнявецкага[24] — Марыі Магдалены Бранковіч-«Дэспат»[25]); як унук па маці Стэфана III Вялікага, зводны[26] стрыечны брат Пятра IV Рарэша[27]. У 1563 годзе ў Малдавіі падняўся баярскі мяцеж супраць тагачаснага непапулярнага гаспадара-узурпатара, міжнароднага авантурыста Якава Васілакі Геракліда, або Дэспата(руск.) бел.[28]. Якаў Гераклід быў скінуты, яго месца заняў кіраўнік мяцежнікаў баярын Стэфан Томжа (Томша)(руск.) бел.. Змітра Вішнявецкага ўцягнуў у малдаўскую авантуру Альбрэхт Ласкі(руск.) бел.[29]. Войска вербавалі разам у Камянцы-Падольскім. Дэспат прапанаваў каралю стаць сюзерэнам, абараніць Сучава(руск.) бел. ад магчымага нападзення. Кароль запэўніў, што ніхто з яго падданых не парушыць спакою, у выпадку небяспекі прыйдзе на дапамогу кашталян Камянца-Падольскага(укр.) бел. Ежы Язлавецкі(руск.) бел.. Пасля росту колькасці патэнцыяльных удзельнікаў паходу Дэспат звярнуўся да караля Польшчы, які накіраваў ліст-адказ, не атрыманы Дэспатам. Дзмітрый Вішнявецкі і Ян Пясецкі на чале пяцітысячнага атрада сталі на беразе Днястра, чакалі падыходу Альбрэхта Ласкага з войскам. Частка баярства, незадаволеная Дэспатам, якую ўзначальваў Ш. Томжа (таксама прэтэндэнт на трон, якога ўжо выбралі гаспадаром), падняла паўстанне, запрасіла Дзмітрыя Вішнявецкага да сябе на валадаранне[5], абранне Ш. Томшы называлі часовым. Дзмітрый Вішнявецкі ахвотна пагадзіўся (атрад складаўся толькі з 500 воінаў, аб пастцы не падазравалі[30]), хоць быў тады хворым, слабым, хутка выбраўся ў паход з невялікімі сіламі. Баяры, што яго запрасілі, не далі яму дастатковай падтрымкі, таму казакі былі разгромленыя[5]. Частка іх і сам Дзмітрый Вішнявецкі патрапілі ў палон; Ш. Томжа адправіў усіх палонных у Стамбул. Па загадзе султана Сулеймана I Дзмітрыя Вішнявецкага і двух яго таварышаў (у тым ліку, каменданта Хоцінскай крэпасці — сваяка «Байды»[28] — Івана (Яна) Пясецкага) пакаралі смерцю[5] шляхам павешання за рабро(руск.) бел., радавых казакаў адправілі на галеры.

Пакаранне смерцю

У храніста Марціна Бельскага апісана гібель Вішнявецкага[31]

Другія валахі, каторыя Томжы [на сталец] не дапускалі, ў той самы час, калі іншыя Томжу на панства ўзводзілі, па Дзмітра Вішнявецкага паслалі; які — калі яму валахі прысягай абавязаліся, што яго за гаспадара возьмуць, толькі каб ён, аднак, сябе ім паказаў — з казакамі да валахаў прыйшоў, але тыя, што па яго прыслалі, на падмогу яму не прыйшлі; ад Томжыных людзей [Вішнявецкі] быў пагромлены. А сам праз слабае здароўе на возе ехаў, не могучы конна выехаць, у капе сена закрыцца хацеў, але халоп, што прыехаў па сена, яго выдаў; і там жа [Вішнявецкі] быў злоўлены з іншымі некаторымі палякамі, якім сам Томжа вушы і насы рэзаў і, нямала жорсткасцей над імі ўчыніўшы, у Польшчу іх адпусціў, а самога Вішнявецкага з Янам Пясецкім Падольцам герба Забава цару турэцкаму ў Царград паслаў — там яны абодва на круку падвешаныя былі над марскім залівам, што к Галаціі ідзе. Пясецкі лягчэй памёр, бо павіс галавою ўніз, і так яго быстра кроў заліла. А Вішнявецкі зачапіўся рабром і так вачыма [у сэнсе, галавою] абярнуўся ўгору, праз тое быў жывы да трэцяга дня, пакуль яго туркі не застрэлілі з лука, калі ён праклінаў іхняга Магамета.

Арыгінальны тэкст (польск.)   

Druga Wołosza, którzy na Tomzę nie zezwalali, wtenczas prawie, gdy inszy Tomzę na państwo podnosili, po Dymitra Wiśniowieckiego posłali; który — gdy mu się Wołosza przysięgą obowiązała, że go za pana wezmą, by się im jednak ukazał — z Kozaki do Wołoch przyciągnął, niźli mu ku pomocy ci przyszli, co po niego przysłali; od Tomzinych ludzi był pogromion. A iż sam dla chorego zdrowia na wozie jechał, nie mogąc przed jezdnymi ujechać w kopę siana zakryć się chciał, którego chłop, co przyjechał po siano, wydał; tamże był poiman iz innymi niektórymi Polaki, którym samże Tomza uszy i nosy rzezał i niemałe okrucieństwa nad nimi poczyniwszy do Polski je puścił, a samego Wiśniowieckiego z Janem Piaseckim Podolaninem herbu Zabawa cesarzowi tureckiemu do Carzygroda posłał, którzy tam na haku obadwa zawieszeni byli nad odnogą morską ku Galacie idąc. Piasecki łatwiej skonał, bo głową na dół zawisł, i tak go prędko krew zalała. A Wiszniowiecki za żebro uwiązł i tak oczyma się obrócił ku górze, przeto był żyw do trzeciego dnia, aż go Turcy ustrzelali z łuku, gdy przeklinał ich Machometa.

.

Вішнявецкага скінулі з вежы на крукі, умураваныя ў сцяну ля марскога заліва. Зачапіўшыся рэбрамі за крук, ён пражыў яшчэ тры дні, пакуль туркі не забілі яго з лукаў за тое, што ён зневажаў іх веру[32].

Уласнасць

У 1545 годзе каралеўскі камісар Леў Пацей(укр.) бел. (бацька мітрапаліта Іпація Пацея[33]) праводзіў люстрацыю Валынскага ваяводства, Дзмітрый Іванавіч Вішнявецкі прыбыў у Крамянец, дзе знаходзілася камісія. З прадстаўленых дакументаў вынікала, што князь валодаў маёнткі ў Кушліне(укр.) бел. (або Кушцах[34]), Падгайцах, Окніне, Таражы, Камарыне(руск.) бел., Крутневе(укр.) бел., Лапушным(укр.) бел.[35] (а таксама Старым Алексінцы(укр.) бел.[36] і Бабрыўцах(руск.) бел.[34]). М. С. Грушэўскі высветліў агульны памер маёнткаў Вішнявецкага — 250 тысяч моргаў зямлі.

Паданні пра Дзмітрыя Вішнявецкага

Памятная манета Украіны (рэверс)
Паштовая марка Украіны, 1997

Вакол жыцця Дзмітрыя Вішнявецкага, яго смерці створана шмат легенд. У польскіх, літвінскіх, украінскіх колах легенды пачалі стварацца адразу пасля яго трагічнай гібелі[16][37].

Казалі, нібыта пасля катаванняў яго скінулі з высокай вежы і ён зачапіўся рабром за крук, які тырчэў са сцяны, або што ён быў наўмысна павешаны рабром на крук; што ён пражыў у такім стане тры дні і пры гэтым, не сціхаючы, гучна лаяў туркаў і іх веру; што толькі не сцярпеўшы здзеку са сваёй веры, нехта з туркаў застрэліў Змітра з лука. Распавядалі, што туркі выразалі і з’елі сэрца Вішнявецкага, каб пераняць яго мужнасць і адвагу. Пасля з’явіліся новыя падрабязнасці: што султан завабліваў палоннага Вішнявецкага ў іслам, абяцаючы за гэта разнастайныя выгады, але Зміцер пагрэбаваў усім тым; і яшчэ сам, калі вісеў рабром на круку, страляў з лука ў султана. Аднак французскі пасол, паведамляючы ў канцы кастрычніка (стары стыль) 1563 года са Стамбула пра пакаранне смерцю Вішнявецкага, ні словам не абмовіўся пра такія жудасныя падрабязнасці.

Некаторыя гісторыкі атоесніваюць Д. Вішнявецкага з героем папулярнай гістарычнай песні (думы) — казаком Байдам, які загінуў, будучы падвешаны па загаду султана рабром на крук.

Ва ўкраінскай народнай творчасці гэтая легенда ператварылася ў шырока вядомую Думу пра казака Байду(укр.) бел., аднак невядома, ці была гэта апрацоўка адных чутак, ці сапраўды сам Змітро стаў правобразам казака Байды(руск.) бел.. Ва ўсякім выпадку, Байда, як гістарычная асоба, з тагачасных крыніц невядомы, і ні ў адным дакуменце таго часу Вішнявецкі не называецца Байдам.

У сучаснай папулярнай літаратуры Д. Вішнявецкага[38][39] называюць «заснавальнікам Запарожскай Сечы». Казацкі летапісец XVIII ст. палкоўнік Грабянка(руск.) бел. называе Вішнявецкага казацкім гетманам[40], аднак у крыніцах XVI стагоддзя такі тытул у Вішнявецкага не сустракаецца.

Гістарычнае значэнне дзейнасці Дзмітрыя Вішнявецкага

Дзмітрый Вішнявецкі вядомы як першы арганізатар казацкіх войскаў. Яго папярэднікі — Прадслаў Лянцкаронскі(руск.) бел., Яўстафій Іванавіч Дашкевіч(руск.) бел., прыцягваючы атрады ў свае ваенныя аперацыі, выкарыстоўвалі іх як сілу другарадную. Вішнявецкі абапіраўся на казацтва як на галоўную сілу, якою ён падпіраў ўласныя палітычныя амбіцыі. Казацкі летапісец XVIII ст. Грабянка(укр.) бел. называў яго нават казацкім гетманам, у крыніцах XVI стагоддзя такі тытул «Байды» не сустракаецца. Не пацверджаны крыніцамі сцвярджэнні аб тым, што ён заснаваў Запарожскую Сеч. Сувязь крэпасці Змітра з Сеччу(укр.) бел. была толькі ідэйнаю[16].

Дзейнасць Вішнявецкага толькі паказала кірунак, у якім пайшло далейшае развіццё ўкраінскага казацтва i дала яму магутны штуршок у гэтым кірунку. Гэта прасоўванне казацтва на нізоўі Дняпра і ў канцы каланізацыя прыдняпроўскіх стэпаў, утварэнне арганізацыі не толькі ваеннай, але і палітычнай з міжнароднымі сувязямі, заснаванне казацкіх крэпасцей — сапраўднай Сечы(укр.) бел. ў Запарожжы. Нават яго апошні паход, які скончыўся катастрофай у Малдавіі, стаў пралогам шэрагу малдаўскіх паходаў, учыненых казакамі ў наступныя некалькі дзесяцігоддзяў; самымі вядомымі з іх былі паходы Івана Падковы(укр.) бел. (1577 г.) і Цімаша Хмяльніцкага(руск.) бел. (1653 г.).

Ушанаванне памяці

Названы туркамі «найвялікшым ворагам бліскучай Порты», Дзмітрый Вішнявецкі заслужыў добрую памяць нашчадкаў.

13 верасня 1997 года Пошта Украіны выпусціла паштовую марку наміналам 20 капеек з выявай Дзмітрыя Вішнявецкага.

31 сакавіка 1999 года Нацыянальным банкам Украіны выпушчана сярэбраная памятная манета наміналам у 10 грывен, прысвечаную князю і казацкаму атаману Дзмітрыю Вішнявецкаму.

13 кастрычніка 1999 на востраве Хорціца адкрыты памятны знак Д. Вішнявецкаму (Байдзе) — заснавальніку Запарожскай Сечы; быў ажыццёўлены ўрачысты пад’ём на паверхню казацкай чайкі(укр.) бел. XVIII стагодддзя.

Ва ўкраінскіх гарадах Цярнопаль, Чаркасы(укр.) бел., Каламыя(укр.) бел., Ківерцах у гонар Вішнявецкага названы вуліцы, у Бучы — вуліца і завулак.

Помнікі Вішнявецкаму ёсць ў Запарожжы на востраве Хорціца і ў Жоўтневым раёне(руск.) бел. горада[41].

Дзмітрыю Вішнявецкаму ўсталяваны барэльеф на доме Чаркаскага музычнага вучылішча[42]

Імем Вішнявецкага планавалася назваць вартавы карабель ПСКР праекта 1135.1 «Гетьман Вишневецкий» (былы «Красный вымпел»). У 1992—1993 гадах былі сабраны толькі 5-ы і 6-ы адсекі на стапелі, затым з-за адсутнасці фінансавання ў 1995 годзе карабель быў разабраны на метал[43][44].

Зноскі

  1. 1 2 Змітро Іванавіч Вішнявецкі (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. 1 2 Голобуцький, 130
  3. 1 2 Эварницкий Д. История запорожских казаков. Т. 1. C. 83. Некаторыя гісторыкі, у іх ліку і М. С. Грушэўскі, аспрэчваюць гэта сцвярджэнне (Грушевський M. C. Байда-Вишневецький в поезії і історії // Записки укр. наук. товариства в Києві. 1909. Кн. 35. С. 122).
  4. 1 2 http://history.org.ua/?termin=Vyshnevetskyj_D
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Вишневецкие//Дмитрий Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.
  6. Гедиминовичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  7. Stadnicki «Synowie Gedymina», «Olgierd i Kiejstut», «Bracia Wladys ł awa Jagi éłł y»; Wolf, «Ró d Gedymina»
  8. Zródła dziejowe. Warszawa. 1877. T. 8. C. 92, 94.
  9. В.Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.15
  10. В.Сергійчук «Дмитро Вишневецький» // Володарі гетьманської булави.— К.: «Варта» 1994, ст.8
  11. В.Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.44
  12. В.Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.45
  13. В. Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 1994… с. 8
  14. О. П. Реєнт, І. А. Коляда. «Усі гетьмани України» / Дмитро Вишневецький с. 7
  15. Музей історії запорозького козацтва Національного заповідника «Хортиця» Архівавана 18 красавіка 2008. (укр.)
  16. 1 2 3 М. Грушевський. Історія України-Русі, у 12 томах. т. VII, стор. 114—127
  17. Książęta Wisniowieccy (01) Архівавана 28 студзеня 2016. (польск.)
  18. В. Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.77
  19. В. Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.78
  20. В. Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.73
  21. В.Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.79
  22. Łascy Архівавана 27 верасня 2013. польск.: {{{1}}}
  23. Książęta Ostrogscy (01) Архівавана 13 лістапада 2013. (польск.)
  24. The Brankovici (англ.)
  25. Książęta Wisniowieccy (01) Архівавана 28 студзеня 2016. (польск.)
  26. The Brankovici (англ.)
  27. В. Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.119
  28. 1 2 В. Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.118
  29. Метелики над землею літающе. Людина? Тіні сон
  30. В. Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с.121-122
  31. Marcin Bielski. Kronika Marcina Bielskiego. — Sanok: Nakł. i druk K. Pollaka, 1856. — Т. 2. — С. 1149.
  32. Голобуцький, 136
  33. Pociejowie (01) Архівавана 30 кастрычніка 2013. (польск.)
  34. 1 2 В. Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с. 15
  35. Дмитро Байда-Вишневецький Архівавана 2 снежня 2013.
  36. В.Сергійчук. Дмитро Вишневецький, 2003… с. 15
  37. Д. Яворницький. Історія Запорізьких козаків, у 3-х томах. Том 2-й
  38. Грушевський М. С. Історія України-Русі, у 12 томах. — Т. VII. — С. 114−127.
  39. Яворницкий Д. И., — Т. 2.
  40. Частина 3. Літопис гадяцького полковника Григорія Грабянки (укр.)
  41. Памятник Вишневецкому (нявызн.). ТРК «Алекс» (15 кастрычніка 2010).
  42. Засновнику першої Запорозької Січі: [Д.Вишневецькому (Байді) встановлено пам’ятний барельєф на буд. Черкас. муз. училища ім. С. С. Гулака−Артемовського] // Урядовий кур’єр № 123, 6 липня 2006. (укр.)
  43. Строительство кораблей пр. 1135 и 1135М // СКР «Разительный» (skr-razitelnyi.narod.ru)
  44. Военно-Морские силы Украины − просмотр темы // Sevastopol.info Севастопольский городской Форум (forum.sevastopol.info), янв. 2009

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крамянецкім павеце (ВКЛ і Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Збаражскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1564 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты канеўскія
Катэгорыя·Украінскае казацтва
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Старосты чаркаскія
Катэгорыя·Вішнявецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Военачальнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы па гісторыі
Катэгорыя·Вішнявецкія
Катэгорыя·Запарожскія казакі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы пра асоб
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1563 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай