wd wp Пошук:

Запарожская Сеч

Казакі пішуць пісьмо да султана. Карціна І. Рэпіна 1878—1891.

Запарожская Сеч, Казацкая рэспубліка — палітычная і вайскова-адміністрацыйная арганізацыя ўкраінскага казацтва, якая ўтварылася ў першай палове 16 ст.

Гісторыя

Размяшчалася на тэрыторыі Запарожжа, каля вострава Хорціца. Узнікненне Запоражскай сечы было абумоўлена каланізацыяй Сярэдняга Прыдняпроўя феадаламі Вялікага княства Літоўскага, пашырэннем прыгоннага і нацыянальнага гнёта, і прабуджэннем самасвядомасці ўкраінскага народа. За першыя дзесяцігоддзі 16 ст. Сечы ўдалося падпарадкаваць сваёй уладзе значную тэрыторыю Сярэдняга Прыдняпроўя і зазваць значную частку казакоў на свой бок, прыток якіх значна павялічыўся пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай (1569). Войска Сечы вазглавіла барацьбу ўкраінскага народа супраць Рэчы Паспалітай. Пасля злучэння Украіны з Расіяй, Запарожская Сеч захоўвалася расійскімі ўладамі для абароны паўднёвых меж ад набегаў крымскіх татараў. У сувязі з прызнаннем крымскім ханам расійскага падданства (1774) асноўная ваенная функцыя Запарожскай Сечы страціла сваё значэнне. У 1775 Кацярына II сваім указам скасавала Запарожскую Сеч. Частка запарожцаў збегла ў межы Асманскай імперыі, частка была пераселеная Кацярынай II на Кубань (Гл.далей:Кубанскія казакі).

Войсковы лад

Ёзэф Брандт, Абоз Запарожцаў

Войска дзялілася на палкі і сотні. Сотня ўяўляла сабой тактычную адзінку войска і была колькасцю 180 чалавек. Полк складаўся з трох сотняў агульнай колькасцю 540 чалавек. Агульнараспаўсюджаным сродкам падчас стэпавых паходаў у запарожцаў быў табар, гэта значыць, чатырохвугольны шэраг вазоў, які мог усталёўвацца ў некалькі шэрагаў і змацоўваўся ланцугамі.

Казацкі полк у 1610 годзе налічваў каля 2000 казакоў, дзяліўся на 4 роты, па 500 казакаў у кожнай. Роты дзяліліся на сотні, а сотні на курэні. На чале палка стаяў палкоўнік, пад ім абозны і пісар. На чале роты стаяў ратнік, на чале сотняў — сотнік, а начале курэнняў — атаман. У 1625 годзе казакі дзяліліся на 6 палкоў, у 1648 на 23, у 1650 на

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Запарожская Сеч