wd wp Пошук:

Гетман

Гетман — галоўны начальнік над узброенымі сіламі дзяржавы ў ВКЛ, Малдаўскім княстве, Польшчы, Чэхіі і Украіне.

Рэч Паспалітая

Hetman Ян Хадкевіч — гетман Рэчы Паспалітай

Вялікае княства Літоўскае

У ВКЛ тытул вядомы з канца 15 ст., аднак поўнае вызначэнне яго функцый і юрыдычнае афармленне гетманства як дзяржаўнай пасады звязана з менскай ухвалай Жыгімонта I Старога за 1507. Вялікі князь як непасрэдны кіраўнік дзяржавы і войска прызначаў замест сябе гетмана, надзеленага дыктатарскімі паўнамоцтвамі: ён мог караць падначаленых за парушэнне дысцыпліны, гвалт над насельніцтвам і г. д. Правы гетмана канчаткова ўнармавала «Вайсковая ўстава» 1511 і ўхвала сойма 1516. Існавалі пасады гетмана найвышэйшага (17-18 ст. ён называўся вялікім) і палявога. Паводле статутаў ВКЛ іх маглі займаць толькі падданыя ВКЛ. У час Лівонскай вайны 1558—1583 пасада гетмана найвышэйшага стала пажыццёвай. Атрымаўшы дадатковыя абавязкі, гетман займаў функцыі ваеннага міністра: ён мусіў камплектаваць узброеныя сілы, распараджацца сярэбшчынай, назіраць за станам памежных замкаў і інш., з 17 ст. гэтыя задачы сталі галоўнымі абавязкамі. Ствараць войска, весці перамовы гетман мог толькі на падставе лістоў вялікага князя. Поўная гетманская ўлада, уключаючы права суда і смяротнага пакарання, распаўсюджвалася толькі на войска, непасрэдна падпарадкаванае гетману.

Каралеўства Польскае

Чэхія

У Чэхіі ў перыяд гусіцкіх войн гетманам зваўся кіраўнік войска табарытаў. Першым гетманам стаў у 1420 Ян Жыжка. Паводле адміністрацыйнай рэформы 2000, Чэхія дзеліцца на края, кіраўніком кожнага края з’яўляецца гетман.

Малдаўскае княства

У Малдаўскім княстве гетман быў другой фігурай, пасля ваяводы, якая камандавала войскам. Акрамя таго ён мог таксама выконваць функцыі бурмістра і мечніка. Назва ўзята з Рэчы Паспалітай.

Кірыл Разумоўскі — апошні гетман Украіны.

Украіна

У канцы 16 ст., камандуючыя Запарожскіх казакоў зваліся атаманамі або гетманамі. У 1572 гетман з’яўляўся кіраўніком рэестравага казацкага войска. Ад 1648 (пачатак паўстання Багдана Хмяльніцкага), гетман быў главой усёй Украінскай дзяржавы, хоць яны былі абраныя, украінскі гетман меў вельмі шырокія паўнамоцтвы і дзейнічаў як глава казацкай дзяржавы. Пасля падпісання Андрускага пагаднення, адна частка Украіны адыходзіла да Расіі, другая да Польшчы. У Расійскай Імперыі, пасада гетмана была адменена Кацярынай II ў 1764. Апошнім гетманам Украіны быў Кірыл Разумоўскі (1728—1803), які правіў у 1751—1764 г. Пасада была адноўлена на Украіне пад час рэвалюцыі 1917—1920, аднак на доўга не замацавалася.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гісторыя Чэхіі
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Гетманы
Катэгорыя·Гісторыя Літвы
Катэгорыя·Гісторыя Малдовы
Катэгорыя·Гісторыя Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Украіны