wd wp Пошук:

Магнат

Магнат (ад лац.: magnatus — знатны чалавек[1]) — чалавек высокага сацыяльнага стану, высокага паходжання або вельмі заможны чалавек. Адносна эпохі Сярэднявечча, тэрмін часта выкарыстоўваецца, каб адрозніваць вялікіх землеўладальнікаў ад іншых саслоўных груп.

Магнаты былі сацыяльным класам багатай і ўплывовай шляхты ў Польскім Каралеўстве і Вялікім Княстве Літоўскім, і ў некаторых іншых сярэдневяковых краінах. У Іспаніі пад канец Сярэднявечча з’яўляліся самым высокім класам дваранства. У Швецыі, багацейшыя сярэдневяковыя лорды («вялікія людзі»). У Англіі тэрмін «магнат» часта ўжываўся ў дачыненні да магутнага дваранства.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Арыстакратыя