wd wp Пошук:

Канстанцін Іванавіч Астрожскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Канстанці́н Іва́навіч Астро́жскі (1460 — 11 (21) верасня 1530, Тураў) — вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, мецэнат. Вялікі гетман літоўскі (1497—1500, 1507—1530), староста брацлаўскі, звянігародскі і вінніцкі (з 1497), маршалак валынскі і староста луцкі (з 1499), кашталян віленскі (1513—1522), ваявода троцкі (1522—1530). Выдатны палкаводзец, войскі пад яго камандаваннем здабылі перамогу ў больш за 60-ці бітвах, у тым ліку ў бітве пад Оршай (1514).

Біяграфія

Канстанцін Іванавіч Астрожскі (невядомы мастак, 1-ая пал. 17 ст.

Сын астрожскага князя Івана Васілевіча і Васілісы, дачкі бельскага князя Івана Уладзіміравіча. Пэўны час ідэнтыфікацыя асобы маці была спрэчнай, урэшце, гэта вызначыў прывілей ад 20/21 снежня 1522 года на імя К. І. Астрожскага, які называе яе поўным імем і перадае яе «двор» Смаляны ў Аршанскім павеце Канстанціну Іванавічу і яго сыну Ільі[1].

Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі і ў маскоўска-літоўскай вайне (1492—1494). Магчыма, у 1494—1496 года служыў імператару Максіміліяну I і браў удзел у яго кампаніі на поўначы Італіі, прынамсі пра гэта згадваў Ян Дантышак[pl], пасол Жыгімонта Старога ў Іспаніі[2]. У 37-гадовым узросце атрымаў урад вялікага гетмана літоўскага. Паводле Попісу 1528 года, выстаўляў са сваіх зямель 426 вершнікаў, т.б. меў каля 41 тыс. падданых. У барацьбе з крымскімі татарамі і маскоўцамі К. І. Астрожскі, як адзначана ў надпісу на надмагіллі, здабыў 63 перамогі. Асабліва вядомая перамога над маскоўскім войскам у бітве пад Оршай на Крапіўне (8 верасня 1514). Апякун праваслаўя ў ВКЛ, будаваў цэрквы, у т.л. у Вільні. Быў двойчы жанаты з Таццянай з Гальшанскіх, пасагам за якой атрымаў вялікія вотчыны (частка Глуска, Гальшан, Раманава з Копысем і Баранню і інш.) і Аляксандрай са Слуцкіх. Ад першага шлюбу меў сына Ілью, ад другога — Канстанціна-Васіля. Пахаваны ў Кіева-Пячорскай лаўры.

Валодаў 91 горадам і мястэчкам, у т.л. Астрог, Дарагабуж, Гарадзец, Здалбунаў, Красілаў, Палонае, Роўна, Свіцязь, Тураў, Чуднаў і інш., а таксама падараванымі вялікім князем двары ў Вільні, Менску і Луцку. Падданыя К. І. Астрожскага з 1518 года мелі прывілей на бязмытны гандаль на луцкіх торгах і кірмашах.

У 1491—1530 гадах у Астрогу пабудавана каменная пяціверхая Богаяўленская царква і Траецкі манастыр. У 1507 годзе падарыў Дзерманскаму Траецкаму манастыру рукапіснае Евангелле, пабудаваў і ўклаў фундуш на царкву ў Смалявічах, ахвяраваў грошы на будаўніцтва Жыдзічынскага манастыра.

Памяць

Гл. таксама

Зноскі

  1. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 12 (1522—1529): Užrašymų knyga 12 / Parengė D. Antanavičius ir A. Baliulis. — Vilnius, 2001. — P. 192—193; AS. Т. III. № CCXLVIII. — Lwów, 1890. — S. 242—243.
  2. Acta Tomiciana, ed. S. Gorski, vol. 9. — Posnaniae, 1856, 158.
  3. Нові назви вулиць Дніпра (Дніпропетровськ) (укр.)

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Гетман вялікі літоўскі
14971500
Пераемнік:
Сямён Юр’евіч Гальшанскі
Папярэднік:
Станіслаў Кішка
Гетман вялікі літоўскі
15071530
Пераемнік:
Юрый Радзівіл «Геркулес»
Тэмы гэтай старонкі (23):
Маршалкі Валынскай зямлі
Памерлі 21 верасня
Кашталяны віленскія
Старосты луцкія
Пахаваныя ў Кіева-Пячэрскай лаўры
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нарадзіліся 1 студзеня
Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў
Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў
Нарадзіліся ў 1460 годзе
Старосты звянігародскія
Памерлі ў 1530 годзе
Род Астрожскіх
Ваяводы троцкія
Старосты вінніцкія
Памерлі 11 верасня
Памерлі ў Тураве
Астрожскія
Старосты брацлаўскія
Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў
Асобы
Гетманы вялікія літоўскія