wd wp Пошук:

Раксалана

Хюрэ́м Хасекі́ Султа́н (асман. خرم سلطان‎, турэцк.: Hürrem Haseki Sultan), у Еўропе вядомая як Раксала́на (лац.: Roxolana). Адна з самых вядомых жанчын свету[3]. Сапраўднае імя невядома, паводле літаратурнай традыцыяй — Анастасія (або Алякса́ндра) Лісо́ўская (польск.: Alexandra Lisowska; 1505[4], Рагацін[5], Галіцкая зямля, Рускае ваяводства, або Чамяроўцы[6], Камянецкі павет, Падольскае ваяводства, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558[7], Стамбул, Асманская імперыя) — адна з жонак султана Асманскай імперыі Сулеймана I Цудоўнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасля таго, як у 1518 або 1520 года была палонена крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана I мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, спрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Селіма II.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1505 годзе, бо пэўна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе[4], а ён нарадзіўся ў 1494 годзе. У крыніцах XVI ст. крыніц пра імя будучай жонкі султана няма, першыя з’яўляюцца толькі ў XIX стагоддзі, называючы яе Анастасіяй, польскі пісьменнік Вацлаў Ржавускі — Аляксандрай[8]. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімір Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагоддзі даследчыкі назвалі яе Анастасіяй Лісаўскай[9].

Невядома дакладна таксама і месца нараджэння; паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 годзе пабываў у Стамбуле, яна паходзіць з сям’і святара з мястэчка Рагатын (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласці)[5][10]; паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам з мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласці)[6][10]. Існуе версія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацька[11].

Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 гадамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або ферзь Ібрагім-паша, які пазней і падараваў яе Сулейману[12].

Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, гэта значыць «Брамы раявання», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усмешлівая»[12][13].

Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 годзе. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі і столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 годзе стала чацвертай яго жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасекі султан, другі па значнасці ў гарэме пасля валідэ[14].

Па смерці султанавае маці ў 1534 годзе Хюрэм стала загадчыцаю гарэму[12]. Лічыцца, што менавіта яна пасля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы[12]. Насамрэч жа гарэмнае памяшканне існавала там яшчэ пры Мехмедзе II, Сулейман у 15281529 гадах разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка[12]. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы[12].

Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагоддзі флярэнтыйцы нават змясцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала венецыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах[13].

У апошнія гады жыцця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558[7].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119171538 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. https://www.milliyet.com.tr/yazarlar/ilber-ortayli/hurrem-sultan-in-olumu-1876842
  3. http://miridei.com/sucess-ideas/successful-stories/top10_vliyatelnyh_zhenschinpolitikov_vseh_vremen_i_narodov/
  4. 1 2 Ясинська Н. Одвічна загадка краси // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11.
  5. 1 2 Паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага
  6. 1 2 Паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага
  7. 1 2 Рощина Н. Роксолана. Архівавана 2 студзеня 2014. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91.
  8. Рощина Н. Роксолана. Архівавана 2 студзеня 2014. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 8.
  9. Гаврилів Б. Документальний портрет Роксолани зберігається в Луврі // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 3-7.
  10. 1 2 Кочубей Ю. годсолана: доля, образ, символ // Назарук О. Роксоляна. — Харків: Книжковий Клуб «Клуб Сімейного Дозвілля», 2013. — С. 3-19.
  11. Рощина Н. Роксолана. Архівавана 2 студзеня 2014. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 7.
  12. 1 2 3 4 5 6 Турянська О. Де бувала «Роксоляна»… // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 12-17. — С. 16.
  13. 1 2 Полищук А. Наследство Сулеймана Великолепного // Вокруг света. — № 6. — 1997. — С. 42.
  14. Leslie P. Peirce. The Imperial Harem: Women and Sovereignty in the Ottoman Empire. — New York: 1993. — 382 p.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1502 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Наложніцы і канкубіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1558 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Жанчыны Асманскай імперыі
Катэгорыя·Дынастыя Асманаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне