wd wp Пошук:

Груа

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Груа́ (брэт.: Groe; фр.: Groix) — востраў і муніцыпалітэт на гэтым востраве на поўначы Біскайскага заліва. Уваходзіць у склад Брэтані (Францыя). Плошча — 14,82 км². Насельніцтва (2016 г.) — 2 334 чалавек.

Геаграфія

Востраў Груа месціцца ў 108 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, найбуйнейшага горада Брэтані. Аддзелены ад Брэтонскага паўвострава пралівам (6,2 км). Найбольшая даўжыня з захаду на ўсход — 7,44 км. Найбольшая шырыня — 2,88 км.

Груа ўзнік у выніку працэса павольнай субдукцыі літасферных пліт, якая пачалася ў дэвонскі перыяд і суправаджалася моцным сцісканнем горных парод. Суша сфарміравана сланцамі, гнейсамі і асадкавымі пародамі, што багата назапашваліся з пачатку ледавіковага перыяду. Берагі паднятыя. Сярод прыбярэжных скал сустракаюцца невялікія пячоры. На паўночным усходзе вылучаецца працяглы пляж з рознакаляровым пяском, намыты дзвюмя марскімі плынямі, што агінаюць востраў.

Клімат мяккі, вызначаны ўздзеяннем цёплых паўднёвых вятроў. Сярэднегадавая тэмпература — ад 10,1°C да 15,1°C. Гадавая колькасць ападкаў — 814,7 мм.

Прырода

Пераважае лугавая флора. Распаўсюджаны такія расліны, як канюшына, палушнік, касачы, дзікая морква, катран і інш. Фаўна сушы прадстаўлена птушкамі, жабамі, казуркамі, трусамі. У навакольных водах сустракаюцца афаліны і марскія свінні.

Гісторыя

Сведчаннем прысутнасці старажытных людзей на Груа з’яўляюцца мегалітыменгіры і дальмены. У жалезным веку быў населены галамі. Археолагамі былі знойдзены ваенныя ўмацаванні той пары. У V ст. на востраве з’явіліся продкі сучасных брэтонцаў. Лічыцца, што сучасная назва паходзіць са старажытнай брэтонскай мовы і можа значыць або «ведзьмін», або «друзлы». Згодна паданням, на Груа знаходзілася хрысціянская абшчына, заснаваная валійскім прынцам Гурфернам. Астравіцяне вераць, што на іх зямлі скончыў свой век Св. Тудвал (у нашы дні ён прызнаецца заступнікам вострава). Да 1906 г. захоўвалася магільня вікінга X ст.

У 1037 г. феадалы Энебон перадалі Груа ў валоданне Каталіцкага Касцёла, і востраў быў пераўтвораны ў месца пілігрымак. Кляштар, пабудаваны на Груа, валодаў значнымі зямельнымі багаццямі на мацерыке. У канцы XVII — пачатку XVIII ст. астраўныя паселішчы пацярпелі ад галандскіх і англійскіх піратаў. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі частка манахаў адмовілася прысягацца рэспубліканскім уладам і была вымушана ратавацца ў Іспаніі. Зямля была перададзена ў прыватную маёмасць.

У XIX ст. Груа з’яўляўся адным з найбольш развітых цэнтраў рыбалоўства ў Брэтані. Своеасаблівым сімвалам вострава стаў тунец. Мясцовыя жыхары таксама вырошчвалі на продаж пшаніцу. Падчас II Сусветнай вайны нацысты выкарыстоўвалі Груа для абароны ўзбярэжжа ад саюзных войскаў. З другой паловы XX ст. развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Брэтані
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў