wd wp Пошук:

Менгір

Радстонскі маналіт. Вялікабрытанія

Менгіры — асобна стаячыя каменныя слупы, вышыня якіх дасягае 20 м і болей. Вядомы з каменнага векуЗаходняй Еўропе, Міжземнамор’і, на Каўказе і інш.).

Яны звычайна ставіліся вертыкальна паасобку або па некалькі ў комплексу па паралельных ці канцэнтрычных лініях. Слупы амаль неапрацаваныя, або выкананы ў выглядзе манументальных скульптурных выяў: у форме рыбіны (Арменія), галавы чалавека (Францыя), звера (Паўднёвая Сібір). Менгіры не былі непасрэдна звязаны з пахаваннямі і выконвалі самастойныя функцыі. Магчыма, яны абмяжоўвалі месца правядзення культавых абрадаў, былі аб’ектамі пакланенняў. Часам іх рады займалі значную тэрыторыю і выцягваліся на 2—3 км (Брэтань, Францыя).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Мегаліты