wd wp Пошук:

Тунцы

Тунцы — група рыб сямейства скумбрыевых. 5 родаў, 13 відаў. Пашыраны ў цёплых водах усіх акіянаў, некаторыя заходзяць ва ўмераныя воды. Зграйныя пелагічныя рыбы.

Даўжыня ад 30 см да 3 метраў і больш, маса да 680 кг (тунец сіні, або звычайны). Цела верацёнападобнае, падоўжанае. Хваставое сцябло тонкае, мае з кожнага боку вялікі скурысты кіль. Ззаду спіннога і анальнага плаўнікоў некалькі дадатковых плаўнічкоў. Адрозніваюцца моцным развіццём крывяносных сасудаў скуры, бакавых цягліц цела і т.зв. чырвоных цягліц, што дае ім магчымасць плаваць хутка і на вялікія адлегласці. Кормяцца рыбамі, малюскамі, ракападобнымі. Аб’екты промыслу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скумбрыевыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL