wd wp Пошук:

Марскія свінні

Марскія свінні (Phocoenidae) — сямейства марскіх млекакормячых падатрада зубатых кітоў. Раней адносіліся да сямейства дэльфінавых.

Постаць

Адрозніваюцца ад дэльфінаў будовай чэрапа і зубоў, якія маюць не канічную, а сплошчаную каронку. Марскія свінні драбнейшыя за сапраўдных дэльфінаў, з даўжынёй цела 1,5-2,5 м і вагой каля 120 кг, больш шчыльнага целаскладу. Галовы невялікія, прытупленыя, пазбаўленыя дзюбы. Спіннв плаўнік адсутнічае, альбо невялікі, трохкутнай формы; вельмі буйны ў самцоў віду Phocoena dioptrica. Пярэднія плаўнікі даволі кароткія. Афарбоўка цела кантрастная, з чорнымі, белымі і шэрымі ўчасткамі, альбо аднастайная. Сустракаюцца поўныя і частковыя альбіносы.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зубатыя кіты
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта