wd wp Пошук:

Гранат звычайны

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гранат, значэнні.

Грана́т звычайны (Punica granatum) — від кветкавых раслін сямейства Lythraceae.

Батанічнае апісанне

Лістападобныя галінастыя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5 — 10 м. Плод несапраўдны ягадападобны (гранатына), са скураным покрывам (каляплоднікам) і 6 — 12 гнёздамі, якія напоўнены насеннем з сакавітым вонкавым слоем насеннай лупіны; маса да 800 г (у культурных гатункаў) і болей.

Арэал

Пашыраны ў Пярэдняй, Сярэдняй і Малой Азіі. Растуць гранаты на схілах гор ці ў далінах рэк.

Найбольш вядомы від роду. У Беларусі яго вырошчваюць у аранжарэях.

Хімічны склад

Утрымліваюць да 11,8 % цукроў (фруктоза і глюкоза), да 1,9 % арганічных кіслот (у асноўным лімонную), вітаміны групы В, да 4 мг% вітаміну C, танін.

Выкарыстанне

Плод граната
Паштовая марка Узбекістана

Плады розных гатункаў адрозніваюцца па смаку — ад прэснага і даволі салодкага да моцна кіслага. Ужываюць у свежым выглядзе, з іх гатуюць сокі, безалкагольныя напоі, пладова-ягадныя віны, лікёры, экстракты, сіропы. Гранатавы сок — каштоўны харчовы і дыетычны прадукт, яго ўжываюць у натуральным, сырым выглядзе або ў кансерваваным (гранадзін), з яго гатуюць кісялі, мусы, ім падфарбоўваюць кандытарскія вырабы і марожанае. Прыемны кісла-салодкі смак соку не толькі асвяжае, але і ўзбуджае апетыт, садзейнічае лепшаму засваенню ежы. Увараны (згушчаны) гранатавы сок — прыправа да ўсходніх смажаных мясных і рыбных страў, а таксама да страў з птушкі.

Здымаюць гранаты з другой палове верасня па лістапад (гранат, які сарвалі няспелым, цалкам ядомым стаць ужо не можа); захоўваць іх можна 4 — 5 (салодкія гатункі) або да 8 — 9 (кіслыя гатункі) месяцаў; лепш за ўсё пры тэмпературы каля 1° С.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Согласно GRIN (см. ссылку в карточке растения)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Садавіна
Катэгорыя·Расліны на марках
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пладовыя кусты
Катэгорыя·Плакуновыя