wd wp Пошук:

Марожанае

Валошкавы пламбір, Беларусь

Маро́жанае, або маро́зіва — замарожаная салодкая маса з малочных прадуктаў з рознымі дабаўкамі.

Марожанае вырабляюць звычайна з малака, вяршкоў і/або масла, цукру, смакавых і араматычных рэчываў, розных дабавак, які забяспечваюць патрэбную кансістэнцыю і тэрмін захоўвання.

Ёсць розныя гатункі марожанага, напрыклад крэм-бруле, пламбір, эскімо.

Марожанае — высокакаларыйны прадукт, некаторыя гатункі марожанага змяшчаюць да 20 % тлушчаў і да 20 % вугляводаў.

Марожанае падзяляецца на загартаванае і мяккае, другое звычайна прадаецца на вагу, бо мае кароткім тэрмінам захоўвання. Ёсць мноства варыянтаў пакавання марожанага — вафлевыя, папяровыя і пластыкавыя кубачкі, марожанае на палачцы, вафлевыя рожкі, рулеты, брыкеты, тарты і г. д.

Пры продажы марожанага ў кафэ, рэстаранах і г. д., яго часта ўпрыгожваюць кавалачкамі садавіны і ягад, шакаладам, вафлямі, паліваюць сіропам, пасыпаюць шакаладнай або арэхавай крошкай. З марожанага таксама вырабляюць малочныя кактэйлі, дадаючы ў яго малако і сіроп і ўзбіваюць сумесь у міксеры. У Італіі ёсць марозіва са смакам піцы.[1]

Віды марожанага

Выраб

Да з’яўлення сучасных спосабаў замарожвання марожанае было раскошным ласункам толькі для асаблівых выпадкаў. Выраб марожанага быў даволі складаным.

Цяпер марожанае робяць на аўтаматычных фрызерах у выпадках, калі патрабаваная прадукцыйнасць ад 1-15 кг на гадзіну. Магчымасць вытворчасці буйнейшых аб’ёмаў даступная на холадакамбінатах.

Галерэя

Зноскі

  1. Італьянец стварыў марозіва са смакам піцы (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэсерты
Катэгорыя·Малочныя прадукты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле