wd wp Пошук:

Гарошак кашубскі

Гаро́шак кашубскі[3][4] (Vicia cassubica) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым карэнішчам. Сцябло тонкае, прамастойнае або крыху лазячае, даўжынёй 30—60 (да 70[4]) см, рабрыстае, слаба разгалінаванае ў верхняй частцы, голае або слаба апушанае. Лісце чаргаванае, парнаперыстае і складаецца з 8—15[4] пар лісткоў. Лісткі слаба апушаныя, выцягнутыя або вузкаланцэтныя. Кветкі фіялетава-пурпуровыя, у аднабокіх гронках. Плод — рамбічны або лінейна-рамбічны струк з загнутым носікам.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, алігатроф, мезатроф[5]. Расце на сухіх і горных лугах, узлесках, высечках, пустках, пашах, у хмызняках, парках і садах, каля дарог[5]. Цвіце ў чэрвеніліпені. Апыленне перакрыжаванае, пераважна пчоламі[6]. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі[5], Фінляндыі, шэрагу рэгіёнаў Расіі[5] (Масква, Татарстан, Марый Эл, Іванаўская, Ліпецкая, Пскоўская, Тульская, Уладзімірская вобласці[7]).

Кармавая і дэкаратыўная расліна.

Струкі і насенне

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 140. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. 1 2 3 4 Горошек кашубский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения(руск.)
  7. Vicia cassubica L. (Вика кашубская) // ИАС «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Гарошак