wd wp Пошук:

Віталь Іосіфавіч Гальданскі

Віталь Іосіфавіч Гальданскі (18 чэрвеня 1923, Віцебск — 14 студзеня 2001, Масква) — вучоны ў галіне хімічнай і ядзернай фізікі і грамадскі дзеяч[5].

Акадэмік Расійскай АН (1981, член-карэспандэнт, 1962), член Нью-Ёркскай АН(руск.) бел. (1974), Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна(руск.) бел.» (1976) і АН іншых краін. Доктар фізіка-матэматычных навук (1954), прафесар (1956).

Біяграфія

Гальданскі нарадзіўся ў Віцебску, у 1928 годзе яго сям’я пераехала ў Ленінград; унук рабіна Іосіфа Абрамавіча Меламеда(руск.) бел.. Вучыўся ў школе № 2 Куйбышаўскага раёна (цяпер школа № 207(руск.) бел.). У 1939 ён паступіў на хімічны факультэт(руск.) бел. Ленінградскага ўніверсітэта. З пачаткам вайны ён уступіў у студэнцкі будаўнічы батальён, атрымаў раненне, перажыў суровую блакадную зіму. Затым ён быў эвакуіраваны ў Казань, дзе працягнуў вучобу, якая была завершана ўжо ў Маскоўскім універсітэце ў 1944 годзе.

Пасля гэтага Гальданскі паступіў у аспірантуру Інстытута хімічнай фізікі да М. М. Сямёнава, па завяршэнні якой у 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 19521961 ён працаваў у Фізічным інстытуце АН СССР[5], у лабараторыі У. І. Векслера, загадваў сектарам, у 1954 абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1961 годзе Гальданскі вярнуўся ў Інстытут хімічнай фізікі АН СССР (пазней — імя М. М. Сямёнава), кіраваў лабараторыяй (з 1961), аддзелам (з 1974), быў намеснікам дырэктара (19871988), а ў 19881994 дырэктарам інстытута[5]. Адначасова ён выкладаў у МФТІ, МІФІ1951, на пасадзе прафесара — з 1956) і на хімічным факультэце МДУ(руск.) бел.. З 1974 па 1985 год загадваў кафедрай фізічнай хіміі ў МІТХТ імя М. В. Ламаносава(руск.) бел. З 1994 Гальданскі быў Саветнікам Прэзідыума РАН.

Гальданскі вёў актыўную грамадскую дзейнасць, з’яўляўся намеснікам старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства «Знание»(руск.) бел. (19641990), віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі(руск.) бел. (19841987), старшынёй Расійскага Пагуошскага камітэта(руск.) бел. (19872001), намеснікам старшыні камітэта навукоўцаў за глабальную бяспеку, галоўным рэдактарам часопісаў «Химия высоких энергий»[5] і «Химическая физика(руск.) бел.», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Наука и жизнь(руск.) бел.», абіраўся народным дэпутатам СССР (19891991).

В. І. Гальданскі памёр 14 студзеня 2001 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[6].

Быў жанаты з дачкой акадэміка М. М. Сямёнава.

Стрыечны брат — Рыгор Якаўлевіч Шапіра(руск.) бел.; дзядзька — Ілья Іосіфавіч Меламед(руск.) бел..

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы Гальданскага прысвечаны хімічнай фізіцы, хіміі высокіх энергій і нізкіх тэмператур, ядзернай хіміі і фізіцы, фізіцы элементарных часціц, квантавай хімічнай кінетыцы, біяхімічнай фізіцы. Яго кандыдацкая дысертацыя была прысвечана пытанням хімічнага каталізу(руск.) бел., аднак затым ён пераключыўся на ядзерную тэматыку. Ён вывучаў на сінхрацыклатроне ў Дубне паглынанне і размнажэнне высокаэнергетычных нейтронаў у цяжкіх мішэнях. Падчас працы ў ФІАНе(руск.) бел. ён эксперыментальна выявіў з’яву электрамагнітнай палярызавальнасці адронаў (1957), даследаваў працэсы фотанараджэння пі-мезонаў на вадародзе і чаранкоўскае выпраменьванне часціц у атмасферы (1954, сумесна з Г. Б. Жданавым), пашырыў магчымасці карэляцыйнага метаду вымярэння характарыстык ядзерных рэакцый (1955, сумесна з М. І. Падгарэцкім). На аснове сваіх тэарэтычных распрацовак ён прадказаў існаванне і разлічыў характарыстыкі шэрагу нестабільных ізатопаў.

У 1960 годзе Гальданскі прадказаў новы від ядзернага распаду, які адбываецца з выпусканнем пар нуклонаў — нейтронаў і пратонаў (эксперыментальна выяўленыя ў ЗША ў 1979 і 1982 адпаведна). Іншая з’ява, прадказаная сумесна з А. І. Ларкіным(руск.) бел. у 1967, — ядзерны эфект Джозефсана — назіралася ў 19741982.

Адкрыў двухнуклонную радыеактыўнасць атамных ядзер (1960; эфект Гальданскага), утварэнне і распад звышцяжкага гелію-8 (1959), утварэнне палімераў ва ўдарнай хвалі (1964), існаванне квантавай нізкатэмпературнай мяжы скорасці хімічных рэакцый (1967).

Шэраг прац прысвечаны вывучэнню хімічных уласцівасцяў рэчыва дзякуючы ядзерным з’явам. У прыватнасці, эфект Мёсбаўэра можа быць выкарыстаны для даследавання анізатрапіі рухаў атамаў у малекулах (эфект Гальданскага—Карагіна) і крышталяў і монакрышталяў(руск.) бел. у полікрышталях(руск.) бел., дынамічных уласцівасцяў бялковых малекул, стварэння гама-лазераў(руск.) бел. на мёсбаўэраўскіх пераходах (сумесна з Ю. М. Каганам(руск.) бел.).

У 19701973 Гальданскі паказаў неўжывальнасць класічнага закона Арэніуса(руск.) бел. для скорасцяў хімічных рэакцый пры нізкіх тэмпературах: ім была адкрыта квантавая мяжа скорасці рэакцый, якія праходзяць за кошт тунэлявання нават зблізку абсалютнага нуля. Ён таксама вядомы як заснавальнік хімічнай фізікі пазітрона і пазітронія, паказаў магчымасць полімерызацыі пад дзеяннем ударных хваляў, што было прызнана як навуковае адкрыццё(руск.) бел. і занесена ў Дзяржаўны рэестр адкрыццяў СССР(руск.) бел. пад № 125 з прыярытэтам ад 1964[7]. У апошнія гады ён займаўся пытаннямі перадбіялагічнай эвалюцыі і, у прыватнасці, хіральнасці ў прыродзе.

Узнагароды

Публікацыі

Кнігі

Некаторыя артыкулы

Зноскі

  1. Гольданский Виталий Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Гольданский Виталий Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. http://prabook.org/web/person-view.html?profileId=477107#connections
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Goldanskii_Vitalii
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Гольданский Виталий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  6. Могила В. И. Гольданского на Новодевичьем кладбище (руск.)
  7. Научные открытия России. Научное открытие «Явление полимеризации в ударной волне».
  8. Награждён указом Президента России № 845 от 11 августа 1995 года(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (47):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Фізікі Расіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Фізікахімікі Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у галіне навукі і тэхнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў
Катэгорыя·Фізікахімікі СССР
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Выкладчыкі МФТІ
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Хімікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны