wd wp Пошук:

Пратон

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пратон (значэнні).

Пратон (ад стар.-грэч.: πρώτος — «першы, асноўны») — стабільная элементарная часціца, ядро атама вадароду. З’яўляецца найлягчэйшым ферміённым адронам і ўваходзіць у групу барыёнаў.

Маса пратона

m

p

{\displaystyle m_{p}}

\{\displaystyle m_\{p\}\} = 1,672614(14)

{\displaystyle \cdot }

\{\displaystyle \cdot \}10 −24 г (ці 938,27200 ± 0,00004 МэВ). Электрычны зарад пратона дадатны: e = +1,6021892

{\displaystyle \cdot }

\{\displaystyle \cdot \}10 −19 Кулон. Спін пратона ½. Разам з нейтронамі пратоны ўтвараюць атамныя ядры ўсіх хімічных элементаў.

Уяўленне пра пратон узнікла ў 1910-х гады як гіпотэза, паводле якой усе ядры атамаў складаюцца з ядраў атамаў вадароду. Паняцце пратон уведзена ў пачатку 1920-х гадоў Э. Рэзерфордам, які ў 1919—1920 гг. назіраў атамы атамаў вадароду, выбітыя α-выпраменьваннем з атамаў іншых элементаў[2].

Фізічныя характарыстыкі

Маса

Маса пратона, складае:

Магнітны момант

Магнітны момант пратона знаходзяць вымярэннем адносін рэзананснай частаты прэцэсіі магнітнага моманту пратона ў зададзеным аднародным магнітным полі і цыклатроннай частаты абарачэння пратона па кругавой арбіце ў тым самым полі. Ён роўны 2,792 847 344 63(82) ядзернага магнетона або 1,410 606 797 36(60)×10-26 Дж/Тл.

Ужыванне

Пучкі паскораных пратонаў ужываюцца ў эксперыментальнай фізіцы элементарных часціц (вывучэнне працэсаў рассейвання і атрыманне пучкоў іншых часціц), у медыцыне (пратонная тэрапія анкалагічных захворванняў)[3][4].

Зноскі

  1. http://physics.nist.gov/cuu/Constants/Table/allascii.txt Fundamental Physical Constants — Complete Listing
  2. Тагиров Э. А. Протон Архівавана 7 снежня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
  3. Гольдин Л. Л., Джелепов В. П., Ломанов М. Ф., Савченко О. В., Хорошков В. С. Применение тяжелых заряженных частиц высокой энергии в медицине // УФН. — 1973. — Т. 110. — С. 77—99.
  4. Кокурина E. Лечебная подводная лодка // В мире науки. — 2017. — № 8/9. — С. 40—48.

Літаратура

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Барыёны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Элементарныя часціцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак