wd wp Пошук:

Скорасць хімічнай рэакцыі

Ско́расць рэа́кцыі ў хіміі — колькасная характарыстыка інтэнсіўнасці хімічнай рэакцыі; асноўнае паняцце хімічнай кінетыкі.

Вызначаецца змяненнем колькасці часціц (малекул, іонаў) кожнага рэчыва, што прымае ўдзел у хімічнай рэакцыі, за адзінку часу ў адзінцы аб’ёму (канцэнтрацыі рэчыва для гамагенных рэакцый) ці на адзінку плошчы паверхні падзелу фаз (для гетэрагенных і тапахімічных рэакцый).

У выпадку гамагенных рэакцый скорасць шукаецца паводле фурмулы

υ

C

2

C

1

t

2

t

1

{\displaystyle \upsilon ={\frac {C_{2}-C_{1}}{t_{2}-t_{1}}}}

\{\displaystyle \upsilon =\{\frac \{C_\{2\}-C_\{1\}\}\{t_\{2\}-t_\{1\}\}\}\}, дзе C1 ды C2 гэта малярная канцэнтрацыя пэўнага рэчыва (рэагента ці прадукта рэакцыі) у момант часу t1 ды t2 адпаведна. NB — вызначэнне v з дапамогай зыходнага рэчыва (яго канцэнтрацыя ўбывае падчас рэакцыі) патрабуе дамножыць выніковы лік на −1. (Скорасць хімічнай рэакцыі — заўжды станоўчая велічыня).

На скорасць рэакцыі ўплываюць:

Некаторыя рэакцыі цягнуцца з дапамогай энергіі святла (фотасінтэз), электрамагнітнай энергіі.

Разгляд асобных фактараў

Канцэнтрацыя

У 1865 годзе Мікалай Бекетаў ды ў 1867 годзе Гульдберг і Ваагэ сфармулявалі закон дзейных мас: скорасць хімічнай рэакцыі ў кожны момант часу прапарцыянальная канцэнтрацыям рэагентаў, што ўзведзены ў ступені, роўныя іх стэхіяметрычным каэфіцыентам.

Для элементарных рэакцый(серб.) бел. (такіх, што праходзяць у адзін этап) паказчык ступені пры значэнні канцэнтрацыі кожнага рэчыва часта роўны ягонаму стэхіяметрычнаму каэфіцыенту(руск.) бел., для складаных (шматступеневых, палімерных) рэакцый гэтае правіла не дзейнічае.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Хімічная кінетыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з англійскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара