wd wp Пошук:

Хімічная кінетыка

Скорасць хімічнай рэакцыі знаходзіцца ў непасрэднай залежнасць ад канцэнтрацыі рэагентаў, што тлумачаць тэорыя сутыкненняў і закон дзеючых мас.

Хімі́чная кінетыка, кінетыка хімічных рэакцый — раздзел фізічнай хіміі, які вывучае заканамернасці працякання хімічных рэакцый у часе, залежнасці гэтых заканамернасцей ад вонкавых умоў, а таксама механізмы хімічных пераўтварэнняў[1].

Скорасць хімічнай рэакцыі

Асноўны артыкул: Скорасць хімічнай рэакцыі Скорасць хімічнай рэакцыі знаходзіцца ў непасрэднай залежнасці ад умоў рэакцыйнага асяроддзя, у якім праходзіць рэакцыя.

Прырода рэагентаў і агрэгатны стан

Скорасць хімічнай рэакцыі залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў. Хуткімі рэакцыямі з’яўляюцца рэакцыі кіслот, асноў и солей металаў, а таксама рэакцыі іоннага абмену. Рэакцыі з малекуламі з кавалентнай сувяззю і масіўнымі малекуламі як правіла больш павольныя.

Агрэгатны стан (цвёрдае цела, вадкасць ці газ) таксама моцна ўплывае на скорасць хімічных пераўтварэнняў. Калі рэагуючыя рэчывы знаходзяцца ў адной фазе, напрыклад, у водным растворы, цеплавы рух прыводзіць малекулы рэагентаў у кантакт. Калі ж рэагенты знаходзяцца ў розных фазах, то праходзіць гетэрагенная хімічная рэакцыя, непасрэднае ўзаемадзеянне кампанентаў у якой адбываецца толькі на граніцы раздзелу фаз. Адсюль выцякае, што чым большая плошча для правядзення рэакцыі, тым скарэй яна працякае. Напрыклад, рэакцыя карбанату кальцыю ў выглядзе крэйды і мармуру ў першым выпадку будзе працякаць хутчэй за другі з-за порыстай, і таму большай велічыні паверхні.

Канцэнтрацыя

Канцэнтрацыя моцна ўплывае на скорасць хімічнай рэакцыі, бо часціцы могуць зрэагаваць толькі сутыкнуўшыся. Чым большая канцэнтрацыя рэчываў у рэакцыйнай прасторы, тым большая імавернасць сутыкнення ў ёй часціц рэагентаў, што тлумачыцца тэорыяй сутыкненняў. Скорасць рэакцыі пры гэтым выражаецца законам дзеючых мас.

Тэмпература

Каталізатары

Ціск

Хімічная раўнавага

Зноскі

  1. Химия: лаб. практикум для студ. 1-га курса БГУИР / сост. И. А. Забелина [и др.]. — Минск: БГУИР, 2010. — 58 с.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Хімічная кінетыка
Катэгорыя·Фізічная хімія