wd wp Пошук:

Абсалютны нуль тэмпературы

Абсалютны нуль тэмпературы — мінімальная мяжа тэмпературы, якую можа мець фізічнае цела.

Абсалютны нуль служыць пачаткам адліку абсалютнай тэмпературнай шкалы, напрыклад, шкалы Кельвіна. Па шкале Цэльсія абсалютнаму нулю адпавядае тэмпература -273,15 °C.

У рамках дастасавальнасці класічнай тэрмадынамікі абсалютны нуль на практыцы недасяжны. Яго існаванне і становішча на тэмпературнай шкале вынікае з экстрапаляцыі назіраных фізічных з’яў. Экстрапаляцыя ў рамках класічнай мадэлі паказвае, што пры абсалютным нулі энергія цеплавога руху малекул і атамаў рэчыва павінна быць роўная нулю. З гледзішча квантавай фізікі пры абсалютным нулі тэмпературы існуюць нулявыя ваганні, абумоўленыя квантавымі ўласцівасцямі рэчыва і фізічнага вакууму.

З’явы, назіраемыя блізка ад абсалютнага нуля

Пры тэмпературах, блізкіх да абсалютнага нуля на макраскапічным узроўні могуць назірацца чыста квантавыя эфекты, такія як:

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Тэрмадынаміка
Катэгорыя·Фундаментальныя абмежаванні
Катэгорыя·Ідэалізацыі ў фізіцы
Катэгорыя·Тэмпература