wd wp Пошук:

Юлій Барысавіч Харытон

Ю́лій Бары́савіч Харыто́н (14 (27) лютага 1904, Санкт-Пецярбург — 18 снежня 1996, Сароў) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык і фізікахімік, заснавальнік навуковай школы па фізіцы гарэння і выбуху, адзін з кіраўнікоў савецкага праекта па стварэнню атамнай і вадароднай бомб. Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1954). Акадэмік АН СССР (1953), РАН (1991).

Біяграфія

Ю. Б. Харытон нарадзіўся ў сям’і журналіста і актрысы. З 13 гадоў працаваў адначасова з навучаннем у рэальным вучылішчы, якое скончыў у 1919 г. Спрабаваў паступіць у Тэхналагічны інстытут (не прыняты па ўзросце). З 1920 года студэнт Політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1925 годзе. У 1921—1931 гг. у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР (быў запрошаны М. М. Сямёнавым у яго лабараторыю[5]). У 1926—1928 гг. праходзіў стажыроўку ў Э. Рэзерфорда ў Кавендзішкай лабараторыі Кембрыджскага ўніверсітэта ў Англіі (у 1928 г. аднавіў работу ў Фізіка-тэхнічным інстытуце). З 1931 года Ю. Б. Харытон загадчык лабараторыі выбуху ў Інстытуце хімічнай фізікі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1944 гг. вучоны разам з супрацоўнікамі былі прыкамандзіраваны да НДІ-6 Народнага камісарыята боепрыпасаў СССР і займаліся удасканаленнем выбуховых рэчываў і канструкцый, прынялі непасрэдны ўдзел у распрацоўцы кумулятыўных гранат і снарадаў.

З 1944 года Ю. Б. Харытон — кансультант, а з 1945 года — штатны супрацоўнік пад кіраўніцтвам І. В. Курчатава. З 1946 г. галоўны канструктар і навуковы кіраўнік КБ-11 (Арзамас-16 у час СССР, цяпер Расійскі федэральны ядзерны цэнтр, Усерасійскі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай фізікі), створанага пры Лабараторыі № 2 АН СССР.

З 1992 года — ганаровы навуковы кіраўнік УНДІЭФ[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР некалькіх скліканняў.

Памёр Ю. Б. Харытон 18 снежня 1996 г. у Сарове. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць

Ю. Б. Харытону належаць працы па тэорыі выбуховых рэчываў, крытычнай тэмпературы кандэнсацыі пары металаў, узаемадзеянні малекул з паверхняй цвёрдых целаў, па праблемах ядзернага сінтэзу і ядзернай энергетыкі. У 1939—1940 гг. Ю. Б. Харытон разам з Я. Б. Зяльдовічам выканаў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення ўрану.

Узнагароды і прэміі

і інш.

Зноскі

  1. Julij Chariton // https://www.vle.lt/straipsnis/julij-chariton/
  2. Харитон Юлий Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. http://moscow-tombs.ru/1996/1996.htm
  4. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52594.ln-ru
  5. 1 2 Юлій Барысавіч Харытон на сайце «Героі краіны»
  6. Профіль Ю. Б. Харытона на сайце РАН (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Сарове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»