wd wp Пошук:

Вендараж

Ве́ндараж[1] (трансліт.: Viendaraž, руск.: Вендорож) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Вендаражскага сельсавета. Размешчаны за 22 км на паўднёвы захад ад Магілёва і за 5 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны. На поўнач цячэ р. Жыварэзка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Навасёлкі, Гуслішча і далей па шашы МагілёўБабруйск[2].

Гісторыя

Заснавана ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1568 годзе «людмі прыхожымі», шляхецкая ўласнасць. У 1586 годзе князем Багданам Саламярэцкім пабудавана царква. У 1604 годзе сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства[2].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе цэнтр маёнтка ў Магілёўскім павеце, меліся 2 млыны, царква. Памешчык меў тут у 1856 годзе 895 дзесяцін зямлі, вінакурны завод і млын. У 1860 годзе пачала дзейнічаць дзягцярна-смалярная мануфактура[2].

У 1880 годзе ва ўсіх дварах сяляне займаліся кавальскім промыслам, вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны, а таксама посуду і розных бытавых рэчаў з дрэва. У 1890-я гады валасны цэнтр Магілёўскага павета. У 1889 годзе пабудавана на сродкі вяскоўцаў памяшканне і адкрыта школа[2].

Паводле перапісу 1897 года сяло, цэнтр воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні, меліся царква, народнае вучылішча1899 годзе навучалася 25 хлопчыкаў, у 1907 годзе — 58 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі), хлебазапасны магазін, конны завод. Адзін раз у год (1 кастрычніка) праводзіўся кірмаш. Побач быў фальварак Вендараж, прыёмны пакой, вадзяны млын, заезны дом, капліца[2].

Найноўшы час

У 1905 годзе адкрыта казённая вінная крама. У 1909 годзе сяло і маёнтак у Магілёўскім павеце[2].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1919 годзе дзейнічаў валасны рэўком. Было створана першае ў Магілёўскім павеце кааператыўнае таварыства, а ў 1923 годзе — яго аддзяленні ў Кругах і Батуні. Кааператыў у 1923 годзе налічваў 300 пайшчыкаў. Дзейнічала сельскагаспадарчае таварыства[2].

З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР. З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1924 годзе адкрыты бібліятэка і хата-чытальня. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 годзе налічваўся 141 вучань[2].

У красавіку 1928 года арганізаваны калгас імя Сталіна, які ў 1931 годзе аб’ядноўваў 74 гаспадаркі. Дзейнічаў кааператыў па вырабе сыру. У 1931 годзе пабудаваны мураваны будынак для 7-гадовай школы, якая ў 1938 годзе ператворана ў сярэднюю. У 1932 годзе запрацаваў радыёвузел. Была створана МТС, якая ў 1937 годзе мела 38 трактароў. У 1936 годзе пабудавана бальніца[2].

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У снежня 1941 года партызаны разграмілі паліцэйскі ўчастак, які тут размяшчаўся. У вёсцы і наваколлі базіраваўся 121-ы партызанскі атрад (з лістапада 1943 года полк) Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы. Акупанты спалілі вёску. У баі за вызваленне вёскі загінулі каля 60 савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле, што паблізу вясковых могілак. На паўднёвай ускраіне пахавана больш за 100 жыхароў, расстраляных гітлераўцамі. Пасля вайны вёска адбудавана[2].

У 1990 годзе цэнтр саўгаса «Вендараж». У вёсцы размяшчаліся вытворчае аддзяленне, лясніцтва, майстэрні па рамонце сельгастэхнікі і сталярна-цяслярскія, лесапільня, млын, устаноўка па прыгатаванні вітаміннай мукі, працавалі З магазіны, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, сельскае спажывецкае таварыства, аддзяленне ашчаднага банка, бальніца (12 урачоў), амбулаторыя, аптэка[2].

Інфраструктура

Уязны знак

У 2007 годзе дзейнічалі сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва[2].

Планіроўка

Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1983 годзе ў Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце горадабудаўніцтва. Планіровачна складаецца з працяглай, плаўна выгнутай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, ад якой адыходзяць на поўдзень 4 кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На плошчы галоўнай вуліцы пастаўлены помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Грамадскія будынкі размешчаны вакол плошчы і сярод жылой забудовы галоўнай вуліцы. Каля плошчы ўзведзены таксама мураваныя двухпавярховыя 4 і 8-кватэрныя дамы. Новая вуліца на поўнач забудавана мураванымі аднапавярховымі аднакватэрнымі дамамі. Гаспадарчы сектар — на поўдні і захадзе[2].

Насельніцтва

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ве́ндраж, Ве́ндрыж
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Гарады і вёскі Беларусі, 2009
  3. БелЭн, 1997

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вендаражскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна