wd wp Пошук:

Гуслішча

Гу́слішча[2] (трансліт.: Huslišča, руск.: Гуслище) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы была расквартыравана частка 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта. Падчас Ямніцкага бою 1944 года 113-ы партызанскі полк зрабіў няўдалую спробу блакаваць нямецкія войскі[3].

У 1925—1954 гадах цэнтр Гуслішчанскага сельсавета. Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. https://ulitsy-belarusi.openalfa.com/%D0%93%D1%83%D1%81%D0%BB%D0%B8%D1%89%D0%B5
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гу́слішчы, мн.
  3. Ямніцкі бой (1944) // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 650. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Магілёўскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вендаражскі сельсавет
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных