wd wp Пошук:

Вендаражскі сельсавет

Ве́ндаражскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вендараж.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хрыпялёўскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Семукацкага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Мікалаеўка, Міхайлаўск, Навабеліца, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа), таксама ў склад сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў Цішоўскага сельсавета (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца)[2]. 4 чэрвеня 1965 года ў склад адноўленага Семукацкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Барсукі, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Дуброўка, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа)[3]. 13 лютага 2014 года скасавана вёска Хвашчоўка[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 33 населеныя пункты (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[7]
Атнянкавёска171024
Барсуківёска9814
Бартняківёска746
Будзішчавёска773577
Бяляўшчынавёска251633
Бярозаўкавёска221622
Варатыншчынавёска18149
Вендаражаграгарадок335135306
Вясёлыпасёлак181024
Гуслішчавёска18265153
Гуслянкавёска251824
Дубінкавёска13541138
Журавец 1вёска1066
Журавец 2вёска765
Завярэжжавёска873368
Залессевёска441941
Карчомкавёска572855
Концывёска444
Красная Слабадавёска847
Кутывёска673860
Масальшчынавёска324
Маяквёска214
Міхалёвавёска330117328
Навасёлківёска502545
Новы Вендаражвёска16752173
Новы Сінінвёска331424
Панізоўвёска555
Станцыя Вендрыжпасёлак421538
Стары Сінінвёска241320
Угаллевёска341924
Хрыпялёвавёска702944
Южны Жабінпасёлак003
Ямніцавёска231337

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Решение Могилевского районного Совета депутатов от 13.02.2014 № 37-3 Об упразднении деревни Хващевка Вендорожского сельсовета Могилевского района и внесении изменений в решение Могилевского районного Совета депутатов от 24 декабря 2009 г. N 29-9
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вендаражскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе