У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Норман. Норман Барыс Юсцінавіч (руск.: Норман Борис Юстинович, нар. 6 лютага 1945, Ленінград, РСФР) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2001).
Барыс Юсцінавіч Норман нарадзіўся 6 лютага 1945 года ў г. Ленінградзе. З дзяцінства шмат чытаў, любіў маляваць, цікавіўся філасофіяй, сацыялогіяй і тэорыяй мастацтваў. У школе вельмі любіў нямецкую мову і даволі добра ведаў яе.
Дзяцінства правёў у горадзе Таліне (Эстонія), дзе и атрымаў сярэднюю адукацыю.
3 1961 па 1966 г. вучыўся на філалагічным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Славянская філалогія».
З 1966 па 1968 вучыўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (горад Мінск). 3 1968 года па цяперашні час працуе ў БДУ: з 1968 г. — старшы выкладчык, з 1971 г. — дацэнт, з 1985 г. — прафесар, з 1999 г. — загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства.
У 1969 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Зваротныя канструкцыі ў сучаснай балгарскай літаратурнай мове» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар А. Я. Супрун).
У 1984 г. абараніў доктарскую па тэме «Сінтаксіс моўнай дзейнасці. Просты сказ» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар А. Я. Супрун).
У 1967—1968 гг. стажыраваўся ў Сафійскім універсітэце (Балгарыя).
Працаваў у якасці гаст-прафесара ў ЗША (Універсітэт Тэхаса ў Остыне). Выступаў з навуковымі дакладамі і чытаў лекцыі ў Маскве, Пецярбургу, Кіеве, Берліне, Патсдаме, Хельсінкі, Любляне, Варшаве, Сафіі і іншых універсітэцкіх цэнтрах.
Падрыхтаваў болыш за 10 кандыдатаў навук.
Займаецца граматыкай і лексікалогіяй сучасных славянскіх моў, сацыялінгвістыкай, псіхалінгвістыкай, тэорыяй мовы, папулярызацыяй лінгвістычных ведаў.
Барыс Юсцінавіч удзельнічаў у рабоце IX, X і XII міжнародных з’ездаў славістаў. Член Беларусісага камітэта славістаў (з 1992 г.), Міжнароднай камісіі граматычнага ўкладу славянскіх моў (з 2000 г.).
1991 г. – дыплом Усесаюзнага конкурсу на лепшы твор навукова-папулярнай літаратуры.
2002 г. – грант Амерыканскага савета навуковых суполак (ACLS).