wd wp Пошук:

Аляксей Васільевіч Маркаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркаў.

Аляксей Васільевіч Маркаў (19181943) — савецкі ваенны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943, пасмяротна). Старэйшы лейтэнант.

Биография

Аляксей Васільевіч Маркаў нарадзіўся 29 студзеня 1918 года ў вёсцы Васілёва Кастрамскога павета Кастрамской губерні Расійскай Рэспублікі (цяпер пасёлак Кастрамскога раёна Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі) у сялянскай сям’і. Рускі. Скончыў сем класаў школы і курсы бухгалтараў. Да прызыву ў армію працаваў бухгалтарам у калгасе «Зара сацыялізму».

У шэрагі Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі А. В. Маркаў быў прызваны Кастрамскім райваенкаматам Яраслаўскай вобласці у 1938 годзе. Тэрміновую службу нёс у памежных войсках НКУС СССР на Далёкім Усходзе. Пасля тэрміновай службы паступіў у Ваенна-палітычнае вучылішча, якое скончыў у 1941 годзе. Служыў палітруком у Забайкальскай дывізіі войскаў НКУС СССР. У сувязі з скасаваннем інстытута палітрукоў у кастрычніку 1942 года атрымаў званне старэйшага лейтэнанта і ў лістападзе 1942 года быў прызначаны камсоргам 2-га стралковага батальёна 43-га Даурскага стралковага палка 106-й стралковай дывізіі якая фармавалась.

15 лютага 1943 года 106-я Забайкальская стралковая дывізія у складзе 70-й арміі была ўключана ў зноў створаны Цэнтральны фронт. У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі старшы лейтэнант А. В. Маркаў з 28 лютага 1943 года. Аляксей Васільевіч удзельнічаў у абарончых і наступальных баявых дзеяннях на сеўскім кірунку, у ходзе якіх быў утвораны паўночны фас Курскай дугі. Летам 1943 года ён удзельнічаў у абарончай фазы Курскай бітвы і яе наступальнай часткі — Арлоўскай аперацыі. 1 верасня 1943 года 106-я стралковая дывізія была перададзена ў склад 65-й арміі і ўдзельнічала ў Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі, у ходзе якой камсорг 2-га стралковага батальёна старшы лейтэнант Маркаў вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дзясны і ў баях за плацдарм на яе правым беразе. Пастаянна знаходзячыся ў складзе батальёна, Аляксей Васільевіч натхняў байцоў асабістым прыкладам. За дзееянні пры фарсіраванні Дзясны старшы лейтэнант А. В. Маркаў быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені і прызначаны на пасаду камандзіра 1-га стралковага батальёна.

У кастрычніку 1943 года войскі Цэнтральнага фронту пачалі падрыхтоўку да другой фазе Бітвы за Дняпро, у ходзе якой 106-й стралковай дывізіі трэба было фарсіраваць водную перашкоду ля пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 15 кастрычніка 1943 года старшы лейтэнант А. В. Маркаў знаходзіўся непасрэдна ў батальёне і пад моцным артылерыйскім і мінамётным агнём асабіста кіраваў яго пераправай. Будучы параненым, ён не пакінуў поля бою, забяспечыўшы пераправу батальёна на правы бераг. Сам Аляксей Васільевіч падчас пераправы асколкам міны быў забіты. Пахавалі яго ў вёсцы Каменка Задзерыеўскага сельскага савета Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства старэйшаму лейтэнанту Маркаву Аляксею Васільевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

Узнагароды

Литература

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы