wd wp Пошук:

Бухгалтар

Бухга́лтар, бухга́лтарка[1] — спецыяліст па бухгалтарскай справе, які вядзе грашовую і камерцыйную справаздачнасць дзеля забеспячэння яе дакладнасці і адпаведнасці існым правілам. Яго праца ўлучае:

  1. параду, ладжанне і ўсталяванне нагляду за каштарысам і рахункамі;
  2. падрыхтоўку і засведчанне грашовых справаздачаў для прадстаўлення кіраўніцтву і акцыянерам;
  3. падрыхтоўку падатковай справаздачы, парады ў сплаце падаткаў і аспрэчванне позваў падатковых службоўцаў;
  4. прадказанне прыбытку і складанне справаздачы аб каштарысе;
  5. грашовае расследаванне спраў аб махлярстве, неплацежаздольнасці і разарэнні;
  6. праверку рахункаводства;
  7. даследаванне і парады кіраўніцтву аб грашовай выніковасці, удзеле ў акцыянерным капітале, збыце і новых вырабах;
  8. распрацоўку і нагляд за парадкам вызначэння сабекошту вырабаў і паслугаў[2][3].

Зноскі

  1. Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
  2. Накід азначэнняў (англ.) . Міжнароднае ўпарадкаванае размеркаванне заняткаў. Міжнародная арганізацыя працы (9 ліпеня 2009). Праверана 9 верасня 2011.
  3. Соколов Я.В. Основы теории бухгалтерского учета. — М.: Финансы и статистика, 2005. — С. 42. — 496 с. — ISBN 5-279-01937-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы да фарматавання
Катэгорыя·Прафесіі
Катэгорыя·Фінансавыя паслугі
Катэгорыя·Фінансісты