wd wp Пошук:

Рыпкынскі раён

Рыпкынскі раён[1] (укр.: Ріпкинський район) — скасаваная адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнігаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Рыпкы[1] (укр.: Ріпки).

Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 27989 чалавек, плошча — 2105 км².

Геаграфія

Рыпкынскі раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Чарнігаўскай вобласці. Ён мяжуе з Чарнігаўскім, Гараднянскім раёнамі Чарнігаўскай вобласці і Гомельскім, Лоеўскі, Брагінскі раёнамі Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адлегласць да абласнога цэнтра па чыгунцы 36 км, шашэйнымі шляхамі 39 км.

Клімат умерана кантынентальны. Глебы дзярнова-падзолістыя, сярэдні бал 42. Карысныя выкапні: гліна, пясок, торф.

У прамысловасці асноўнымі відамі прадукцыі, якія выпускаюцца прадпрыемствамі раёна з’яўляюцца льновалакно, швейныя вырабы, цэгла будаўнічы, мэбля; у сельскай гаспадарцы зерневая, бульбяная, лёнавая, мяса-малочная вытворчасці.

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзіць аўтадарогі: E95 · М01 · Т2506 · Т2507 · Т2512 · Т2537 · Т2554 · Т2561

Гісторыя

Раён утвораны ў 1923 годзе.

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 5 пасялковых і 27 сельскіх саветаў.

Населеныя пункты

На тэрыторыі раёна размешчаны 5 пасёлкаў гарадскога тыпу, 4 пасёлкі сельскага тыпу і 109 сёлаў.

Насельніцтва

Дынаміка колькасці насельніцтва гарадскіх і сельскіх саветаў Рыпкынскага раёна за 1989–2001 гг., %

Колькасць насельніцтва раёна:[2]

Зноскі

  1. 1 2 Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Дынаміка насельніцтва адміністрацыйных адзінак Украіны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рыпкынскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Былыя раёны Чарнігаўскай вобласці