wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2013

Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2013 (англ.: Welsh Open 2013, таксама вядомы як BetVictor Welsh Open 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 17 лютага 2013 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 22-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 году. Кампанія BetVictor упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £250,000 (на £48,500 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £50,000 атрымаў пераможца (на £20,000 больш, чым у мінулым годзе).

Пераможцам турніру стаў Стывен Магуайр, які перайграў на свяім шляху да тытула Марка Джойса ў кваліфікацыі (4:3), Энтані Хэмілтана (4:2), Мэцью Стывенса (4:2), свайго суайчынніка Алана Мак-Мануса ў чвэрцьфінале (5:3), Джада Трампа ў паўфінальным матчы (6:4) і Сцюарта Бінэма ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, 31-гадовы шатландзец выйграў свой восьмы прафесійны і пяты рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама другі прафесійны турнір у сезоне (пасля перамогі на першым этапе серыі PTC) і першы рэйтынгавы — амаль за 5 гадоў (у сакавіку 2008 года ён перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая).

Прызавыя грошы

У 2013 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала букмекерская кампанія BetVictor. Прызавы фонд турніру вырас у параўнанні з 2012 годам на £48,500 і склаў £250,000. Таксама на £20,000 выраслі і прызавыя пераможцы, якія склалі ўжо £50,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£50,000
Фіналіст
£30,000
Паўфіналісты
£16,000
Чвэрцьфіналісты
£10,000
1/8 фіналу
£4,000
1/16 фіналу
£2,000
1/32 фіналу
£1,000
Найвышэйшы брэйк на ТБ
£1,500
Найвышэйшы брэйк не на ТБ
£500
Агульны прызавы фонд
£250,000
Максімальны брэйк

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 4 перамог
Другі раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 9 перамог
                                               
1   Дзін Цзюньхуэй 4  
28   Марк Кінг 0  
  1   Дзін Цзюньхуэй 4  
  9   Марк Ален 2  
22   Марка Фу 2
9   Марк Ален 4  
  1   Дзін Цзюньхуэй 5  
  23   Роберт Мілкінс 1  
48   Джэрард Грын 0  
85   Сэм Бэйрд 4  
  85   Сэм Бэйрд 2
  23   Роберт Мілкінс 4  
23   Роберт Мілкінс 4
8   Марк Уільямс 1  
  1   Дзін Цзюньхуэй 5  
  10   Сцюарт Бінэм 6  
6   Ніл Робертсан 4  
70   Ян Бэрнс 1  
  6   Ніл Робертсан 3
  10   Сцюарт Бінэм 4  
78   Крэйг Стэдмэн 0
10   Сцюарт Бінэм 4  
  10   Сцюарт Бінэм 5
  29   Кен Доэрці 3  
11   Рыкі Уолдэн 1  
25   Том Форд 4  
  25   Том Форд 3
  29   Кен Доэрці 4  
29   Кен Доэрці 4
4   Джон Хігінс 1  
10   Сцюарт Бінэм 8
7   Стывен Магуайр 9
3   Джад Трамп 4  
19   Дамінік Дэйл 3  
  3   Джад Трамп 4  
  27   Эндру Хігінсан 1  
27   Эндру Хігінсан 4
80   Майкл Уослі 2  
  3   Джад Трамп 5  
  69   Панкай Адвані 2  
13   Грэм Дот 4  
31   Фергал О'Браен 2  
  13   Грэм Дот 1
  69   Панкай Адвані 4  
69   Панкай Адвані 4
5   Шон Мёрфі 3  
  3   Джад Трамп 4
  7   Стывен Магуайр 6  
7   Стывен Магуайр 4  
34   Энтані Хэмілтан 2  
  7   Стывен Магуайр 4
  12   Мэцью Стывенс 2  
36   Лян Вэньбо 2
12   Мэцью Стывенс 4  
  7   Стывен Магуайр 5
  52   Алан Мак-Манус 3  
16   Бары Хокінс 2  
52   Алан Мак-Манус 4  
  52   Алан Мак-Манус 4
  17   Джо Пэры 3  
17   Джо Пэры 4
2   Марк Сэлбі 0  

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Чжу Ін.
Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 17 лютага 2013.
Сцюарт Бінэм (10)
Англія
8:9 Стывен Магуайр (7)
Шатландыя
Дзённая сесія: 1:100 (71), 22:77 (62), 63:26 (56), 12:114 (114), 86:0 (79), 0:110 (110), 133:0 (55, 78), 73:25
Вячэрняя сесія: 89:11 (73), 16:108 (71), 119:0 (118), 71:8, 50:51, 40:67, 0:77 (77), 72:59 (58 Бінэм), 5:92 (82)
118 Найвышэйшая серыя 114
1 Соценныя серыі 2
7 Серыі 50+ 7

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Снукерныя турніры ва Уэльсе
Катэгорыя·2013 год у снукеры
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры
Катэгорыя·Люты 2013 года
Катэгорыя·Снукерны сезон 2012/2013
Катэгорыя·2013 год у Ньюпарце
Катэгорыя·Спорт ва Уэльсе ў 2013 годзе