wd wp Пошук:

Агалега

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Агале́га (англ.: і фр.: Agaléga) — архіпелаг на захадзе Індыйскага акіяна. Уваходзіць у склад дзяржавы Маўрыкій. Плошча - 24 км². Насельніцтва (2011 г.) - 289 чал.

Геаграфія і прырода

Архіпелаг Агалега знаходзіцца ў 1079 км на поўнач ад Порт-Луі, сталіцы Маўрыкія. Складаецца з 2 астравоў каралавага паходжання — Паўночнага (15 км²) і Паўднёвага (9 км²). Даўжыня самага вялікага Паўночнага вострава складае 12,25 км, найбольшая шырыня — 1,74 км. Даўжыня Паўднёвага вострава — 6,64 км, найбольшая шырыня — 3,63 км.

Абодвы астравы нізкія, з пясчанай паверхняй. Найвышэйшы пункт — 4 м. Вапняковыя глебы добра ўсмктваюць вільгаць, таму сталых паверхневых вадацёкаў няма. Запасы прэснай вады назапашваюцца ў невялікіх падземных карставых пустэчах. Большая частка сушы пакрыта хмызнякамі і невысокімі дрэвамі. Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, чарапахамі, крабамі, яшчаркамі.

Клімат трапічны пасатны. На працягу года сярэдняя тэмпература трымаецца каля 26,5 °C. Сезонныя змены тэмпературнага рэжыма невялікія — 2,7 °C. Гадавая норма ападкаў — 1653 мм. Найбольш спякотны і адначасова вільготны сезон цягнецца з сярэдзіны лістапада да канца красавіка.

Гісторыя

Архіпелаг Агалега быў адкрыты ў пачатку XVI стагоддзя партугальскімі мараплаўцамі. У канцы XVIII - XIX ст. наведваўся піратамі. У 1827 г. французскія прадпрымальнікі арганізавалі на ім плантацыі какосавай пальмы. Для працы на архіпелаг увозіліся рабы з Мадагаскара і Мадраса. Згодна мясцовым легендам, сярод іх была малагасійская прынцэса.

У 1835 г. рабства было фармальна адменена, аднак былыя рабы знаходзіліся ў залежным становішчы да 1846 г. Брытанскія ўлады таксама высаджвалі на астравах вязняў, вызваленых з рабагандлёвых караблёў, што працягвалі курсаваць паміж Афрыкай, Блізкім Усходам і Індыяй. У 1973 г. на Агалега апынулася некалькі сем’яў ілуа з архіпелага Чагас.

У 1968 г. архіпелаг Агалега ўвайшоў у склад незалежнай дзяржавы Маўрыкій. Тэрыторыя астравоў была перададзена ўрадам у манапольную эксплуатацыю дзяржаўнай кампаніі IDOC.

Інфраструктура

Архіпелаг Агалега населены крэоламі — нашчадкамі еўрапейцаў і чарнаскурых афрыканскіх рабоў. Яны размаўляюць на мясцовым крэольскім дыялекце французскай мовы.

Найбуйнейшае паселішча Вансак знаходзіцца на Паўночным востраве. Тут ёсць невялікі аэрапорт, школа, касцёл і шпіталь. На поўначы вострава пабудавана сучасная прыстань, якая можа прымаць гандлёвыя і пасажырскія судны сярэдніх памераў. Адміністрацыйны цэнтр месціцца ў паселішчы Сант-Рыта на Паўднёвым востраве.

Насельнікі архіпелага Агалега заняты пераважна рыбалоўствам і земляробствам. Абедзве гэтыя галіны накіраваны на ўнутранае спажыванне. Турызм пакуль не мае істотнага значэння з-за аддаленасці астравоў ад Маўрыкія і манаполіі на пасажырскія перавозкі. На архіпелаге Агалега амаль не распаўсюджаны грашовыя адносіны. Існуе ўсяго 2 крамы, у якіх расплочваюцца ваўчарамі мясцовай адміністрацыі. Адміністрацыйны бюджэт фарміруецца дзяржаўнай кампаніяй IDOC.

На Агалега працуе маўрыкійская метэаралагічная станцыя. Урад Маўрыкія вядзе перагаворы з паўднёваафрыканскімі прадпрымальнікамі аб стварэнні на астравах элітнага турыстычнага цэнтра. Таксама абмяркоўваецца магчымасць пераўтварэння архіпелага ў ваенна-марскую базу Індыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маскарэнскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Маўрыкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна