wd wp Пошук:

Георгій Міхайлавіч Кокін

Георгій Міхайлавіч Кокін (31 студзеня 1907, с. Курба, Яраслаўскі раён, Расія — 30 лістапада 1984, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне аўтамабілебудавання. Прафесар (1956). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1947—1955).

Біяграфія

Скончыў Яраслаўскі індустрыяльны тэхнікум (1927), Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (1952), Універсітэт марксізму-ленінізму Мінскага абкама КПБ (1977).

Працаваў у Яраслаўскім аўтамабільным заводзе (1928—1945, з 1942 — галоўны канструктар), Мінскім аўтамабільным заводзе (з 1945, галоўны канструктар), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1954, аўтатрактарны факультэт, прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 1961—1977 — загадчык кафедры «Рухавікі ўнутранага згарання», з 1977 — прафесар кафедры, у 1959—1960 і 1965—1973 — дэкан факультэта, 1959—1962 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: грузавыя аўтамабілі.

Пахаваны на могілках «Міханавічы» (участак 1, рад 1, магіла 3).

Узнагароды

Ордэны Леніна (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1952, 1961), Дзяржаўная прэмія СССР (1949), званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1972) і інш[1].

Зноскі

  1. Кокін, Георгій Міхайлавіч (машынабудаванне ; 1907—1984)
Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэканы аўтатрактарнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Выкладчыкі аўтатрактарнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Канструктары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскім павеце (Расія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Рэктары БНТУ
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Машынабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Машынабудаўнікі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі МДТУ
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі МАЗ