wd wp Пошук:

Нера

Не́ра[1], Растоўскае возера (руск.: Не́ро, Ростовское озеро[2]) — прэснаводнае возера на паўднёвым захадзе Яраслаўскай вобласці Расіі.

Плошча паверхні возера 54,4[3] (51,7[2]) км². Даўжыня 13 км, шырыня 8 км, глыбіня — да 3,6 (да 4[2]) м. Плошча вадазбору 1220[3] км². Берагі нізінныя. Дно пакрыта тоўстым пластом сапрапелю. Замярзае ў лістападзе, адкрываецца ў красавіку. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. На возеры Нера размешчаны горад Растоў (на заходнім беразе), пасёлак гарадскога тыпу Парэчча-Рыбнае.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8. — карта Яраслаўскай вобласці
  2. 1 2 3 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 26. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  3. 1 2 Озеро Неро (руск.)  (руск.)  — інфармацыя пра аб’ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Волгі
Катэгорыя·Азёры Яраслаўскай вобласці