wd wp Пошук:

Белае мора

Белае мора — унутрымацерыковае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, на паўночным захадзе Еўрапейскай часткі Расіі. Глыбока ўдаецца ў сушу паміж паўастравамі Кольскі і Канін. На поўначы злучаецца з Баранцавым морам пралівамі Горла і Варонка.

Плошча паверхні 90 тыс. км² (з шматлікімі дробнымі астравамі, сярод якіх найбольш вядомыя Салавецкія астравы, — 90,8 тыс. м²). Найбольшая глыбіня 350 метраў у заходняй частцы, усходняя больш мелкаводная (30-120 м), сярэдняя глыбіня — 60 метраў. Размешчана ў зоне шэльфа. Рэльеф дна няроўны, шмат упадзін і жалабоў, якія чаргуюцца з банкамі. Залівы (губы): Кандалкшскі, Анежскі, Дзвінская губа, Мязенская губа і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Моры Зямлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Моры Паўночнага Ледавітага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Белае мора
Катэгорыя·Унутраныя моры
Катэгорыя·Моры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара