wd wp Пошук:

Ягор Аляксандравіч Марціновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марціновіч.

Яго́р Алякса́ндравіч Марціно́віч (нар. 3 верасня 1988, Мінск) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар выдання «Наша Ніва», палітычны зняволены.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменнікаў Алеся Марціновіча і Таццяны Мушынскай. Мае брата Дзяніса, гісторыка і журналіста. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2006), факультэт журналістыкі БДУ (2011).

З 2009 года працуе ў газеце «Наша Ніва». З 1 сакавіка 2017 года яе галоўны рэдактар[1].

Пры Марціновічу выданне зрабіла стаўку на інтэрнэт. З 1 ліпеня 2016 года «Наша Ніва» стала выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках, галоўная ўвага надаецца развіццю інтэрнэт-партала. Навіны на сайце даступны ў дзвюх версіях (на беларускай і рускай мовах). У чэрвені 2018 года спыніўся рэгулярны выхад папяровай газеты, «Наша Ніва» існуе толькі ў электроннай форме як партал (у маі 2018 года яго наведалі 475 тысяч карыстальнікаў, якія прачыталі 7,1 мільёна старонак)[2].

Палітычны пераслед

Са жніўня 2020 года доступ да сайта «Нашай Нівы» «nn.by» на тэрыторыі Беларусі быў заблакаваны з-за асвятлення парталам пратэстаў у Беларусі[3]. 25 лістапада пасля трох месяцаў улады разблакавалі сайт «Нашай Нівы», першы з сотні забароненых рэсурсаў.

23 верасня 2020 года сілавікі зрабілі ператрус на кватэры Марціновіча і канфіскавалі ўсе тэхнічныя прылады і носьбіты інфармацыі[4]. Яго дапыталі ў Следчым камітэце, пасля чаго ён тры дні сядзеў у адзіночнай камеры[4]. Акрамя таго, супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа за паклёп[4]. Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» раскрытыкавала гэтую палітыку ў дачыненні да «Нашай Нівы»[4].

8 ліпеня 2021 года ў памяшканні, дзе працавала рэдакцыя, а таксама ў кватэрах і дамах супрацоўнікаў «Нашай Нівы» адбыліся ператрусы[5]. Былі затрыманыя Марціновіч, кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко, галоўная бухгалтарка Вольга Раковіч і галоўны рэдактар дачынных часопісаў «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» Андрэй Дынько[5][6]. Паводле інфармацыі рэдакцыі, галоўнага рэдактара збівалі па затрыманні[7]. Былі часова затрыманыя яшчэ некалькі журналістаў «Нашай Нівы»[5].

У пачатку жніўня праваабаронца Андрэй Палуда расказаў са слоў Марціновіча, што яму «апранулі на галаву баксёрскі шлем і лупілі па галаве. Падчас ператрусу яго таксама білі. Нават калі ён хацеў выйсці з аднаго пакоя ў той пакой, дзе праходзіў ператрус, — яго білі. Ён робіць крок — яму ўдар. Яму было дрэнна — і хуткую дапамогу [спачатку] не хацелі пускаць да следчага [які яго дапытваў пасля ператрусу]»[8].

З моманту затрымання даменнае імя стала недаступным, Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта па заяве Генеральнай пракуратуры, рэдакцыі так і не паведамілі, якія парушэнні знайшлі дзяржаўныя органы[5]. Пасля разгрому ў Беларусі рэдакцыя «Нашай Нівы» з’ехала за мяжу і пачала працу пад новым даменным імем «nashaniva.com».

12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЭН-цэнтра, арыштаваныя супрацоўнікі «Нашай Нівы» былі прызнаны палітычнымі зняволенымі[9][10].

Пазней Вольга Раковіч і Андрэй Дынько былі вызваленыя. Але Андрэй Скурко і Марціновіч застаюцца за кратамі. 29 ліпеня 2021 года стала вядома, што ім выставілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была паводле тарыфаў для фізічных асоб, а трэба было плаціць паводле тарыфаў для юрыдычных асоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон у 3500 BYN. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася[11].

15 сакавіка 2022 года Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч атрымалі па два з паловай года калоніі за нявыплату камунальных паслуг[12].

Узнагароды і прэміі

Сям’я

Жонка — журналістка Адар’я Гуштын.

Зноскі

  1. У «Нашай Ніве» змяняецца рэдактар
  2. nashaniva.by
  3. Information Ministry about blocked websites: Creating conflict between society and state(англ.) . Белсат (8 верасня 2020).
  4. 1 2 3 4 Kritik an Lukaschenkos Medienpolitik(ням.) . Рэпарцёры без межаў (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2020. Праверана 6 кастрычніка 2020.
  5. 1 2 3 4 Massive crackdown on independent media throughout Belarus(англ.) . Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  6. Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется)(руск.) . ZERKALO.IO (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  7. «Мы давно к этому готовились». Что будет с «Нашай Нівай» после блокировки сайта и ареста сотрудников(руск.) . ZERKALO.IO (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  8. «Надзелі на галаву баксёрскі шлем і лупілі»: праваабаронца Андрэй Палуда распавёў, як збівалі Ягора Марціновіча
  9. Коваль, Илья. В Беларуси ряд сотрудников издания “Наша Нива” признали политзаключенными(руск.) . Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  10. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў “Нашай Нівы” (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  11. У «Нашай Ніве» змяняецца рэдактар.
  12. Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко далі па два з паловай года калоніі (бел.) . Новы Час (15 сакавіка 2022). Праверана 1 красавіка 2022.
  13. Наталья Радина и Егор Мартинович стали лауреатами премии “Свобода прессы” организации “Репортеры без границ”(руск.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (11 снежня 2015). Праверана 2 жніўня 2020.
  14. Журналисты “НН” Мартинович, Гордиенко и Панковец — среди победителей конкурса “Вольнае слова”(руск.) . Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2015. Праверана 8 жніўня 2020.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ліцэя БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе