wd wp Пошук:

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Ліцэй БДУ) — установа адукацыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, лаўрэат прэміі Ураду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2004. Забяспечвае профільнае навучанне ў 10-11 класах, рыхтуе да паступлення ў ВНУ.

Гісторыя

Заснаваны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР ад 18 ліпеня 1989 года «Аб арганізацыі пры БДУ імя Леніна Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы». Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 года ў СШ № 189. У 1991 годзе Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школе быў вылучаны асобны будынак на вуліцы Маякоўскага, 96. Паводле загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 172 ад 8 чэрвеня 1993 года школа рэарганізаваная ў Ліцэй пры БДУ. У 1994 годзе Ліцэй БДУ атрымаў статус рэспубліканскага ліцэя. У 1996 годзе Ліцэй быў рэарганізаваны ў структурнае падраздзяленне БДУ, а 29 чэрвеня 1999 года рашэннем Мінгарвыканкама была зарэгістравана вучэбна-адукацыйная ўстанова «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Ліцэю быў вылучаны былы Дом настаўніка на Ульянаўскай, 8, дзе з 1 верасня 2001 года пачаліся заняткі.

Удзел ліцэістаў у алімпіядах

Удзел ліцэістаў у рэспубліканскіх алімпіядах[1]
Прадмет Беларуская мова Руская мова Англійская мова Матэматыка Інфарматыка Фізіка Хімія Біялогія Астраномія Гісторыя Геаграфія Грамадазнаўства Усяго
19911-1313------9
199241-5162---1-20
199312-9533-----23
19941--107841----31
19952--67352----25
199621-85344----27
199743-95474----36
199824-121594-3--40
1999361121510116-6--60
200045-938129-121-63
200157-123788-172-69
200256-152985271-60
200345-20510117-91-72
200464-164111211-134-81
200574-105141214-94685
200673-101091211291478
20078511071011936-878
200878-108912913-875
200978-1110912822-574
201051111986725-358
20113221671068241465
2012631199156114--377
201381-21101471115-482
2014 7 2 2 15 10 12 10 13 3 5 - 4 83
2015 4 2 3 14 12 9 9 6 3 4 - 3 69
2016 7 3 1 10 11 7 12 6 2 3 - 5 67
2017 3 2 - 11 11 5 12 9 2 4 - 4 63
2018 3 1 - 14 12 8 7 10 2 2 - 4 63
2019 5 1 1 8 12 7 9 5 2 3 - 5 58
2020 3 5 5 5 1 3 1 1 24
Усяго13190143361972362391983313115701690
Удзел ліцэістаў у міжнародных алімпіядах[2]
Прадмет Матэматыка Фізіка Інфарматыка Біялогія Хімія Геаграфія Астраномія Усяго
1992 2 Расія - 1 Германія - - - - 3
1993 1 Турцыя - 1 Аргенціна - - - - 2
1994 3 Ганконг - 3 Швецыя 1 Балгарыя - - - 7
1995 3 Канада - 1 Нідэрланды 2 Тайланд - - - 6
1996 4 Індыя - 2 Венгрыя 2 Украіна 2 Расія - - 10
1997 3 Аргенціна 1 Канада - 2 Туркменістан - - - 6
1998 2 Тайвань 1 Ісландыя - 2 Германія 2 Аўстралія - - 7
1999 4 Румынія 3 Італія - 1 Швецыя 3 Тайланд - - 11
2000 2 Паўднёвая Карэя - 1 Кітай 2 Турцыя 3 Данія - - 8
2001 3 ЗША 1 Турцыя - 2 Бельгія 3 Індыя - - 9
2002 4 Вялікабрытанія 4 Інданезія 1 Паўднёвая Карэя 1 Латвія 3 Нідэрланды 1 ПАР - 14
2003 3 Японія 1 Тайвань 1 ЗША - 3 Грэцыя - - 8
2004 3 Грэцыя 2 Паўднёвая Карэя - 1 Аўстралія 2 Германія - - 8
2005 2 Мексіка 1 Іспанія - 4 Кітай - - - 7
2006 3 Славакія - - 2 Аргенціна 1 Паўднёвая Карэя - - 6
2007 - 3 Іран 1 Харватыя 1 Канада 1 Расія - 3 Тайланд 9
2008 - 1 В'етнам - 2 Індыя 1 Венгрыя - - 4
2009 1 Германія 2 Мексіка 2 Балгарыя 2 Японія 2 Вялікабрытанія - 1 Іран 10
2010 2 Казахстан 1 Харватыя 1 Канада 1 Паўднёвая Карэя - - 2 Кітай 7
Агулам 43 24 15 28 27 1 6 141

Пазанавучальная дзейнасць

У Ліцэі БДУ вялікая ўвага надаецца фізічнаму выхаванню моладзі, штогод ладзяцца шматлікія спартыўныя мерапрыемствы. Апроч таго, пры ліцэі дзейнічае клуб «Дэбаты», навучэнцамі былі створаны каманды па «Што? Дзе? Калі?», якія дабіліся вялікіх поспехаў у шматлікіх турнірах. Вучні ліцэю прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных Турнірах Юных Фізікаў, дзе займалі прызавыя месцы. На базе Ліцэю ў 1996 быў створаны танцавальны ансамбль «Глорыя». Выдаюцца газеты «Новая Лига» (лепшае школьнае выданне ў 2004), «Рукі», «View».

Дырэктары Ліцэя БДУ

Настаўнікі Ліцэя БДУ

Вядомыя выпускнікі

Гімн

З 2002 года Ліцэй мае свой гімн, напісаны адным з выпускнікоў.

Ты квітней жа, наш Ліцэй, У ведах і навуцы, Каб даведаўся ўвесь свет, Што мы — беларусы, Што такое Беларусь І чаму ёй ганаруся! Vivat педагогам! Vivat ліцэістам! Мы тут разам сабраліся, Каб жыццю вучыцца, Каб краіну аднавіці, Поспехаў дабіцца. Маем усё мы ў руках: Сонейка і поўню. Нам яны асветляць шлях Да вяршыняў зорных. Першымі заўсёды быць! Лепшымі на свеце! І каб памяць захаваць Аб Ліцэя дзецях. І каб кожны беларус Ганарыўся намі. Vivat professores! Vivat Alma Mater! Наш Ліцэй яднае нас Назаўжды з табою. Адчуваю: прыйдзе час І жыццё такое - Будзе ведаць цэлы свет, Што мы з Беларусі! Vivat педагогам! Vivat ліцэістам[3] Зноскі

  1. Лицей БГУ | Республиканские олимпиады(нявызн.). Сайт Ліцэя БДУ.
  2. Лицей БГУ | Международные олимпиады(нявызн.). Сайт Ліцэя БДУ.
  3. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Сайт Ліцэя БДУ. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Школы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1990 год у Мінску
З’явіліся ў 1990 годзе
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Ліцэй БДУ
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1990 годзе