.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Паўлюкавец (нар. 24 чэрвеня 1994, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».
Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у 2009 годзе трапіў у структуру брэсцкага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. 10 жніўня 2013 года дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Дняпра» (2:0). У сезоне 2014 стаў часцей з’яўляцца ў аснове, звычайна выходзячы на замену, а ў сезоне 2015 ужо трывала асвоіўся ў асноўнай камандзе брэстчан.
У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[2]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна толькі зрэдку выхадзіў на замену. У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Іслач»[3], аднак не падышоў і ў выніку пачаў сезон 2017 у складзе тарпедаўцаў, дзе выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы з’явіўшыся на полі ў асноўнай камандзе. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[5].
У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАС. У ліпені таго ж года, пакінуўшы жыткавіцкі клуб, стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[6]. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[7]. У сезоне 2019 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2020 года прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. Чаргаваў выхады ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. У студзені 2022 года пакінуў жодзінскі клуб[9]. Хутка стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[10].
11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Англіі. Усяго за зборную правёў чатыры матчы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | ![]() | 11 | 0 |
2012 | дубль | Брэст | ![]() | 19 | 0 |
2013 | Д1 | Дынама | ![]() | 2 | 0 |
2014 | Д1 | Дынама | ![]() | 9 | 0 |
2015 | Д1 | Дынама | ![]() | 20 | 0 |
2016 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 6 | 0 |
2017 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 2 | 0 |
2017 (2) | Д2 | Хваля | ![]() | 13 | 2 |
2018 (1) | Д2 | ЮАС | ![]() | 11 | 1 |
2018 (2) | Д2 | Белшына | ![]() | 12 | 0 |
2019 | Д2 | Белшына | ![]() | 26 | 3 |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 14 | 0 |
2021 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 19 | 0 |