wd wp Пошук:

Аўчоса

Аўчо́са — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бася (басейн Сажа).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 26 км². Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Лысая Гара. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Карасі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,4 км ад вытоку да вёскі Акунёўка.

Назва

Паходзіць ад балцкага vilkas «воўк», роднасна з назвай рэчкі Vilkesa ў Літве[1]. Належыць да шэрагу балцкіх «ваўчыных» назваў рэк на Верхнім Падняпроўі, разам з назвай р. Воўчас (прыток р. Сож), рр. Вовчасова і Вовчасок (прытокі р. Верэсні, на правабярэжжы р. Прыпяць у яе ніжнім цячэнні), воз. Вовчас / Овчес (у басейне р. Дзясны каля г. Ноўгарад-Северскага)[2].

Зноскі

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. P. 547.
  2. Гідронімія України в її міжмовних і міждіалектних зв’язках. К., 1981. С. 72-73.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Басі
Катэгорыя·Рэкі Шклоўскага раёна