wd wp Пошук:

Поўна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўна.

ПóўнаПаўна́ — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16 км[1]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Плошча вадазбору 81 км². Пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Зубры, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сялец. Цячэ ў межах Горацка-Мсціслаўскай раўніны. Ніжэй вёскі Сялец на рацэ створана сажалка. Асноўныя прытокі — Вераб’ёўка (злева), Кулажанка, Няжэўля (справа).

Каля ракі населеныя пункты Кукшынава, Ліхачова, Пална, Палёнка, Шацілаўка, Сялец.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Горацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Басі