wd wp Пошук:

Плясна

Плясна́, Гразь, Гнойніца — рака ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Раста (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 64 км². Пачынаецца за 1,4 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Хаўмы, упадае ў Расту за 1 км на захад ад аграгарадка Вайнілы. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча часткова каналізаванае (на працягу 9,6 км ад вёскі Благавічы[1]).

Каля ракі населеныя пункты: Хаўмы, Каласоўшчына, Машок, Благавічы, Удоўск, Самулкі[2]. Каля вёскі Благавічы на рацэ плаціна і сажалка[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй.
  2. 1 2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Чавускага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Расты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара