wd wp Пошук:

Царква Швецыі

Царква Швецыі (шведск.: Svenska kyrkan) — найбуйнейшая хрысціянская дэнамінацыя ў Швецыі, найбуйнейшая лютэранская царква ў Сусветнай лютэранскай федэрацыі і ў свеце, член Порва Супольнасці. Членамі царквы з’яўляюцца каля 6,4 мільёнаў чалавек ці 67,5 % насельніцтва Швецыі[1]. Аднак, толькі 2 % наведвае набажэнствы штотыдзень. Да 2000 года царква мела статус дзяржаўнай.

Назва «Царква Швецыі» ўпершыню з’явілася ў заканадаўчым акце ў 1860 годзе (у першым законе аб нязгодных). Гэта назва была неабходна для таго, каб адрозніваць Царкву Швецыі ад іншых канфесій.

Царква Швецыі ўяўляе сабой:

Главой Царквы Швецыі з’яўляецца Архібіскуп Упсалы, з 15 кастрычніка 2013 года ім выбрана Анцье Якелен[2].

Веравучэнне

Пачатак веравучэння шведскай царквы пасля рэфармацыі быў закладзены ў 1536 годзе падчас кіравання караля Швецыі Густава Вазы. На скліканым ім царкоўным Сінодзе ў кананічнае права Рымска-каталіцкай царквы было адменена. Гэты акт афіцыйна аддзяліў царкву ў Швецыі ад Папы. У 1572 годзе царква прыняла «Шведскі царкоўны статут», у якім вызначалася арганізацыйная структура і характар самакіравальнай шведскай царквы. Главой царквы з гэтага часу стаў кароль.

Афіцыйна шведская царква стала лютэранскага веравызнання ў 1593 годзе, калі Сінод шведскай царквы ва Упсале прыняў Аўгсбургскае веравызнанне, лютэранскія веравучэнні былі прызнаны абавязковымі для ўсяго шведскага каралеўства, а таксама быў выдазены дакумент лац.: «Confessio Fidei», паводле якога былі прыняты:

Ў 1686 годзе Рыксдаг прыняў Кнігу Згоды, якая складаецца з:

У XIXXX стст. былі афіцыйна зацверджаны розныя царкоўныя пагадненні, галоўным чынам накіраваныя на экуменізм:

На практыцы, тэксты лютэранскіх веравучэнняў адыгрываюць ролю другога плану, замест гэтага прыходы абапіраюцца на лютэранскія традыцыі, змяшаныя з уплывам іншых хрысціянскіх канфесій і розных царкоўных рухаў, такія як Нізкая царква, Высокая царква, Піетызм («Старая царква») і Лестадыянства, якія могуць быць усталяваны на мясцовым узроўні, але не маюць вялікага агульнанацыянальнага ўплыву.

З XX стагоддзя Царква Швецыі ў большасці сваёй прапаведуе ліберальнае хрысціянства і абараняе правы чалавека.

Гісторыя

Хрысціянства пракралася ў Швецыю, як і ў многія іншыя краіны, праз місіянерскія манаскія ордэны, маракоў і гандляроў. Каталіцкі манах Ансгар лічыцца першым, хто прыйшоў з хрысціянскай пропаведдзю ў Швецыю ў IX стагоддзі. Таксама лічыцца, што менавіта па яго ініцыятыве першыя хрысціяне ў Швецыі пабудавалі першую царкву, царква ў горадзе Бірцы на возеры Меларэн.

Утварэнне шведскай царквы

Важнай постацю для хрысціянства ў Швецыі быў Улаф Шатконунг, які стаў першым хрысціянскім каралём Швецыі, верагодна, хрышчоным англійскім місіянерам. Яго палітыка была накіравана на актыўнае распаўсюджванне хрысціянства ў Швецыі. Місіянеры прапаведавалі хрысціянства, будаваліся каталіцкія кляштары і цэрквы ў цэнтрах паселішчаў, як знак Божай прысутнасці ў свеце. Задачамі царквы былі не толькі выхаванне людзей у хрысціянскай веры, але таксама адукацыя і ахова здароўя. З часам царква стала ў краіне вельмі магутнай сілай, у тым ліку найбуйнешым землеўладальнікам: плошча царкоўных уладанняў перавышалася агульную плошчу земляў, што належылі шведскай знаці.

Рэфармацыя

Асноўны артыкул: Рэфармацыя ў Швецыі

Трыумф Густава Вазы. Жанчына ў жоўтым — Каталіцкая Царква

У 1517 годзе браты Олаус (Олаф) і Лаўрэнціус (Ларс) Петры, сыны каваля з Эрэбру, якія прыехалі ў Германію для атрымання адукацыі, сталі сведкамі выступленняў Марціна Лютэра супраць злоўжыванняў у Рымска-каталіцкай царкве. У 1518 годзе Олаус вярнуўся ў Швецыю і стаў дыяканам і настаўнікам Стрэнгнескай царкоўнай школы. Першапачаткова да выступленняў Петры адмоўна ставіліся не толькі царкоўныя іерархі, але і звычайныя вернікі, якія кідалі ў прапаведніка камянямі і палкамі. Першапачаткова адмоўна да пропаведзі новага вучэння ставіўся і новы кароль Швецыі Густаў Ваза, якім у 1523 годзе быў выдадзены ўказ, які забараняў пад пагрозай пазбаўлення маёмасці і пакарання смерцю вывучаць творы Лютэра. Аднак складаная ўнутрыпалітычная сітуацыя вымусіла караля шукаць як новых саюзнікаў унутры краіны, так і дадатковыя крыніцы фінансавання свайго кіравання. У дадатак у 1524 годзе ўзнік канфлікт паміж каралём і Папам Кліментам VII з нагоды абрання новага архібіскупа. У выніку гэтага адносіны з Рымам былі разарваны і больш не аднаўляліся.

Рэформа Цэрквы ў Швецыі ажыццяўлялася паступова — з 1525 года пачалося правядзенне набажэнстваў на шведскай мове, у 1526 годзе на ёй быў выдадзены Новы Запавет, а ў 1541 годзе — уся Біблія, і кароль абавязаў усе цэрквы купіць новыя кнігі.[4]

У 1527 годзе на Вестэроскім рыксдагу главой Царквы быў абвешчаны кароль, а маёмасць кляштароў была канфіскавана на карысць кароны. Справамі Царквы сталі кіраваць свецкія асобы, прызначаныя каралём.

У 1531 годзе архібіскупам Швецыі стаў брат Олауса Лаўрэнціус. Пад яго кіраўніцтвам у 1536 годзе ў Упсале адбыўся Царкоўны сабор, на якім лютэранскія царкоўныя кнігі былі прызнаны абавязковымі для ўсёй Швецыі. Цэлібат быў адменены. У 1571 годзе Лаўрэнціусам Петры быў распрацаваны «Шведскі царкоўны статут», у якім вызначалася арганізацыйная структура і характар самакіравання Шведскай Царквы. Пастары і парафіяне атрымлівалі магчымасць выбіраць біскупаў, аднак канчатковае зацвярджэнне кандыдатаў стала прэрагатывай караля.[5]

Разам з тым неабходна адзначыць, што з-за адсутнасці бязлітаснага супрацьстаяння паміж рымскімі каталікамі і прыхільнікамі Рэфармацыі, якое мела месца ў краінах Цэнтральнай Еўропы, змены ў знешнім характары набажэнстваў не мелі моцных адрозненняў ад тых, што былі ў Рымска-каталіцкай царкве. Таму шведскі абрад прынята лічыць узорам высокацаркоўнай традыцыі ў лютэранстве. Таксама фармальна лічыцца, што Царква Швецыі мае Апостальскую пераемнасць, так Лаўрэнціус Петры быў пасвечаны ў біскупы Петэрам Магнусанам, біскупам Вестэросскім, пасвечаным у свой сан у Рыме[6].

Рэфармацыя была праведзена і ў Фінляндыі, якая ў той час з’яўлялася часткай каралеўства Швецыі. Першым лютэранскім біскупам у Фінляндыі (у г. Аба) стаў Мікаэль Агрыкала, які склаў першы лемантар фінскай мовы і перавёў на фінскую Новы Запавет і часткі Старога Запавету.

У 1718 была спроба аб’яднання Шведскай і Англіканскай царквы, якая правалілася з-за супраціўлення кансерватыўнага шведскага біскупства, якое абвінавачвала англікан у празмерным кальвінізме.

Піетызм і рухі веры

З канца XVII стагоддзя ў краіне стаў распаўсюджвацца піетызм, пазіцыі якога ўзмацніліся пасля паражэння Швецыі ў Паўночнай вайне. З-за таго, што гэта стала разглядацца як пагроза адзінству царквы, 12 студзеня 1726 года быў прыняты закон аб малітоўных сходах (конвектыльплакат), які забараняў сходы вернікаў па-за царкоўнымі будынкамі.

Тым не менш у пачатку XIX стагоддзя ў краіне сталі распаўсюджвацца рывайвелісцкія рухі веры, у пропаведзі якіх важную ролі сталі адыгрываць прыхадскія святары ці проста парафіяне. Адным з найбольш вядомых прапаведнікаў таго перыяду стаў Карл Росеніус. У 1858 годзе конвектыльплакат быў адменены, што стымулявала развіццё свабоднацаркоўнага руху.

XX стагоддзе

У 1952 годзе шведскі грамадзянін атрымаў права выйсці з Царквы Швецыі без пераходу пры гэтым у іншую канфесію[7]. У 1958 годзе шведскі парламент прыняў закон, які дазваляе жанчынам быць пасвечанымі ў клір (у тым ліку быць пастарамі і біскупамі). Першыя такія ардынацыі адбыліся ў красавіку 1960 года[8]. У 1992 годзе Царква Швецыі ўступіла ў Порва Супольнасць (англ.: Porvoo Communion)[3] і падпісала пагадненне аб поўных зносінах з іншымі 11 цэрквамі, якія не з’яўляюцца каталіцкімі, але не парушылі апостальскую пераемнасць.

Да 1 студзеня 1996 года хрышчэнне не было абавязковай умовай членства ў Цэрквы Швецыі, хоць яно было неабходна для заняцця выбарнай пасады ў прыходзе ці ў дыяцэзіі[7]. 1 студзеня 2000 года Царква Швецыі была аддзелена ад дзяржавы[9]. Тым не менш з аддзяленнем царквы ад дзяржавы набыў моц «Закон аб Царкве Швецыі» (шведск.: Lag om Svenska kyrkan), які кантралюе царкву, каб яна была лютэранскай, нацыянальнай і дэмакратычнай.

XXI стагоддзе

Пасля аддзялення Царквы Швецыі ад дзяржавы за ёй быў пакінуты нагляд за могілкамі, таму нават асобы, якія не ўваходзяць у яе, працягвалі плаціць пахавальны збор[7]. Таксама Царква Швецыі працягвала атрымліваць дзяржаўную дапамогу на грамадска-карысныя патрэбы (напрыклад, на ахову царкоўных будынкаў, прызнаных помнікамі архітэктуры)[7].

У 2007 годзе Царква Швецыі пачала бласлаўляць аднаполыя шлюбы і дазволіла пасвячаць геяў і лесбіянак[10]. З 1 лістапада 2009 года Царква Швецыі рэгіструе аднаполыя шлюбы[11]. Гэта рашэнне было прынята на царкоўным пасяджэнні 176 галасамі супраць 63, 11 устрымаліся[12]. Такім чынам Царква Швецыі становіцца адной з першых цэркваў у свеце, якая адыходзіць ад паняцця гетэрасексуальнага шлюбу як традыцыйнага. Паводле даследавання ў 2008 годзе 71 % шведаў лічыць, што аднаполыя шлюбы павінны быць дазволены[13].

8 лістапада 2009 года ў Царкве Швецыі ў сан біскупа Стакгольма была пасвечана адкрытая лесбіянка, 55-гадовая Ева Брунэ. Урачыстае набажэнства з пасвячэннем адбылося ў Упсальскім Кафедральным саборы.[14] Брунэ стала першым у свеце біскупам-лесбіянкай і пятай жанчынай-біскупам у Швецыі.

Царкоўная структура

Вышэйшыя органы — царкоўны сход (Kyrkomötet) і біскупскі сход (Biskopsmötet), паміж іх пасяджэннямі — царкоўнае кіраўніцтва (Kyrkostyrelse). Царква Швецыі падзелена на трынаццаць дыяцэзій (шведск.: stift). Вышэйшыя органы дыяцэзій — дыяцэзіяльны сход (Stiftsfullmäktige), паміж яго пасяджэннямі — дыяцэзіяльнае кіраўніцтва (Stiftsstyrelse). Дыяцэзіі падзелены на «кантракты» (шведск.: kontrakt), якія падзелены на прыходы (шведск.: församlingar). Вышэйшыя органы прыходаў — царкоўныя сходы (Kyrkofullmäktige), якія выбіраюцца парафіянамі ці царкоўныя сходы (kyrkostämma), якія складаюцца з усіх жыхароў прыходу, паміж іх сходамі — царкоўныя саветы (Kyrkoråd), на чале прыходу варта прэсвітар (präst). Адна або некалькі акруг могуць разам сфарміраваць большы прыход - пастарат (шведск.: pastorat).

Дыяцэзіі Цэрквы Швецыі

Асноўны артыкул: Дыяцэзіі Цэрквы Швецыі

Дыяцэзія Галоўны сабор Біскупы Дзеючы біскуп
Дыяцэзія Упсалы Кафедральны сабор Упсалы Архібіскупы Упсалы Анцье Якелен (2013-)
Дыяцэзія Упсалы Кафедральны сабор Упсалы Біскупы Упсалы Рагнар Персеніус (2000-)
Дыяцэзія Векшэ Кафедральны сабор Векшэ Біскупы Векшэ Свен Тыдэваль (2006-)
Дыяцэзія Вестэроса Кафедральны сабор Вестэроса Біскупы Вестэроса Клаес-Бертыль Ітэрберг (2008-)
Дыяцэзія Вісбю Кафедральны сабор Вісбю Біскупы Вісбю Ленарт Коскінен (2003-)
Дыяцэзія Гётэбарга Кафедральны сабор Гётэбарга Біскупы Гётэбарга Карл Аксель Аўрэліус (2003-)
Дыяцэзія Карлстада Кафедральны сабор Карлстада Біскупы Карлстада Эсб'ёрн Хагберг (2002-)
Дыяцэзія Лінчэпінга Кафедральны сабор Лінчэпінга Біскупы Лінчэпінга Марцін Лінд (1995-)
Дыяцэзія Лулеа Кафедральны сабор Лулеа Біскупы Лулеа Ханс Стыглунд (2002-)
Дыяцэзія Лунда Кафедральны сабор Лунда Біскупы Лунда Анцье Якелен (2007-)
Дыяцэзія Скары Кафедральны сабор Скары Біскупы Скары Эрык Аўрэліус (2004-)
Дыяцэзія Стакгольма Кафедральны сабор Стакгольма Біскупы Стакгольма Ева Брунэ (2009-)
Дыяцэзія Стрэнгнеса Кафедральны сабор Стрэнгнеса Біскупы Стрэнгнеса Ханс Эрык Нурдын (2005-)
Дыяцэзія Хернёсанда Кафедральны сабор Хернёсанда Біскупы Хернёсанда Туўлікі Койвунен Білунд (2009-)

Стаўленне да гомасексуальнасці

Царква Швецыі не лічыць гомасексуальнасць грахом. 27 кастрычніка 2005 года царкоўны Сабор прыняў рашэнне бласлаўляць гомасексуальныя саюзы і стварыла адпаведны абрад. У адказ на гэта Руская праваслаўная царква прыняла рашэнне прыпыніць двухбаковыя адносіны[15]. 1 лістапада 2009 года набыло моц рашэнне Царкоўнага Сабора аб вянчанні аднаполых пар[16]. 8 лістапада 2009 года біскупам Стакгольма стала адкрытая лесбіянка Ева Брунэ[17].

Гл. таксама

Іншыя дзяржаўныя ці былыя дзяржаўныя лютэранскія цэрквы

Зноскі

  1. Svenska kyrkans medlemsutveckling år 2012(нявызн.)  (PDF). Svenska kyrkan.
  2. Царкву Швецыі ўпершыню ўзначаліла жанчына Архівавана 17 кастрычніка 2013.
  3. 1 2 Official website of the Porvoo Communion
  4. Murray R. Svenska kyrkans historia. Stockholm, 1978, р.26
  5. О. В. Чернышева, Ю. Д. Комаров «Церковь в скандинавских странах», Москва, Наука, 1988, стр. 9-12
  6. The Church of England and the Church of Sweden
  7. 1 2 3 4 http://www.inslav.ru/images/stories/pdf/2011_Gosudarstvo_i_cerkov.pdf
  8. Шведская Лютэранская Царква адзначыла 50-годдзе першай жаночай хіратоніі
  9. Лютэранская царква Швецыі пазбавілася за чатыры гады двухсот тысяч вернікаў
  10. Лютэранская царква Швецыі першай у свеце дае згоду на аднаполы шлюб
  11. Euronews: Царква Швецыі ўхваліла аднаполыя шлюбы Архівавана 13 студзеня 2011.
  12. Svenska kyrkan tillåter homoäktenskap, DN, 2009-10-22 Архівавана 26 снежня 2009.
  13. Starkt stöd för homoäktenskap, SvD
  14. ePop.ru: Біскупам Стакгольма выбрана адкрытая лесбіянка Архівавана 22 студзеня 2015.
  15. Заява Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы ў сувязі з рашэннем аб заснаванні афіцыйнага абраду блаславення аднаполых пар, прынятым 27 кастрычніка 2005 года Асамблеяй Царквы Швецыі
  16. У Швецыі царква дазволіла вянчацца аднаполым парам
  17. Біскупам Стакгольма абрана адкрытая лесбіянка Архівавана 22 студзеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Царква Швецыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы