wd wp Пошук:

Кафедральны сабор Хернёсанда

Кафедральны сабор Хернёсанда (шведск.: Härnösands domkyrka) — сабор у Хернёсандзе, сталіцы лена Вестэрнорланд у Швецыі. Галоўная царква Хернёсандскай дыяцэзіі.

Гісторыя

Першы будынак гарадской царквы быў пабудаваны ў 1593 годзе. Пасля стварэння дыяцэзіі ў 1647 годзе (адначасова з прызначэннем Іаханеса Кануці Ленеуса архібіскупам упсальскім) царква стала кафедральным саборам. Аднак гэты будынак не захаваўся, таму што згарэў падчас штурму горада расійскімі войскамі ў 1721 годзе падчас Паўночнай вайны. Сучасны сабор быў пабудаваны на тым жа самым месцы па праекце архітэктара Юхана Хавермана. Асвячэнне будынка адбылося ў 1846 годзе.

З 2001 года галоўным арганістам сабора з’яўляецца Фрэдрык Сікстэн.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кафедральныя саборы Царквы Швецыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Горад Хернёсанд