У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Агрыкала. Мікаэль Агры́кала (фінск.: Mikael Agricola; каля 1510, Торсбі, Нюланд — 9 красавіка, 1557, Куалемаярві, Карэлія) — біскуп, фінскі дзеяч Рэфармацыі ў Швецыі, асветнік і перакладчык Бібліі на фінскую мову. Яго часцяком называюць «бацькам фінскай пісьмовай мовы».
Агрыкала быў пасвечаны ў біскупы Турку ў 1554 годзе без папскай згоды. У выніку, ён пачаў рэформы фінскай царквы, якая на той час была часткай Царквы Швецыі, паводле лютэранскіх прынцыпаў. Мікаэль пераклаў Новы запавет на фінскую мову, а таксама напісаў кнігі малітваў і гімнаў, якія выкарыстоўваліся ў новай лютэранскай царкве Фінляндыі. Гэтая праца ўсталявала правілы арфаграфіі, якія на сёння з’яўляюцца асновай сучаснага фінскага правапісу. Ягонага карпатлівая праца асабліва характэрна тым, што ён зрабіў гэта ўсяго за тры гады.
Лютэранства |
---|