wd wp Пошук:

Хумус

Хумус

Хумус — яўрэйская закуска з нутавага (гарохавага) пюрэ. У склад хумуса звычайна ўваходзіць таксама аліўкавы алей, часнок, папрыка, лімонны сок і тахіні (кунжутная паста). Разам з ім могуць падавацца разнастайныя саленні, а таксама аладкі і піты. Лыжка і відэлец, як правіла, да хумуса не падаюцца.

Распаўсюджванне

Хумус асабліва папулярны на Кіпры і ў краінах Блізкага Усходу, такіх як Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя. У ЗША з’яўленне шырокага асартыменту хумуса паўплывала на папулярызацыю гэтага прадукта.[1]

Хумус таксама папулярны[2] ва ўсім свеце сярод вегетарыянцаў і людзей, якія не могуць ужываць у ежу глютэн і прадукты, якія змяшчаюць яго.

Прыгатаванне

Гатуюць хумус з аднайменнай бабовай расліны, якую ў Еўропе пераважна называюць нутам — турэцкім гарохам, а ў Турцыі — проста гарохам. Сыры хумус вараць, а потым дробна-дробна сціраюць. Занятак традыцыйна жаночы, але патрабуе немалой сілы, цярпення і вопыту.

Лічыцца, што хумус смачней, калі дбайна ён зацёрты. У працэсе гатавання ў бабовую кашыцу дадаюць аліўкавы алей, лімонны сок і тахіні (пасту з кунжуту).

Хумус гатуюць у розных кутках свету па-рознаму. Існуе вялікая колькасць відаў хумуса: з часнаком, лімонам, з зелянінай, з вострымі ноткамі.

Гэтую карысную страву можна мазаць на хлеб, дадаваць у фалафель, у рыс, выкарыстоўваць у якасці падліўкі да печанай бульбы або ўжываць проста так.

Зноскі

  1. Артыкул пра хумус у «Нью-Ёрк Таймс»(англ.)
  2. Хумус: хутка і ў Макдональдсе? Архівавана 21 чэрвеня 2012.(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ізраільская кухня
Катэгорыя·Вегетарыянская кухня