wd wp Пошук:

Піта

Піта

Пі́та (грэч.: πίτα) — круглы, плоскі, прэсны хлеб у кухнях краін Міжземнамор’я, Балкан і Блізкага Усходу. Распаўсюджана таксама ў Грэцыі, на Кіпры, у Паўночнай Афрыцы, Леванце, Іране, Арменіі, Турцыі.

Паходжанне

Піта ўяўляе сабой слаба квасны хлябок, плоскі, круглы або авальны, памеры якога вагаюцца.

Слова «піта» паходзіць ад грэчаскага грэч.: πίτα, якое, верагодна, паходзіць ад старажытнагрэчаскага pēktos (πηκτός), што азначае «цвёрды» ці «камкаваты».[1] У арабскім свеце слова «піта» з’яўляецца запазычаннем, увесь хлеб называюць khubz (звычайны хлеб), а ўласна піта вядома як khubz Арабі (арабскі хлеб). Арабская павараная кніга 10 стагоддзя, Kitab al-Tabikh, напісаная Ібн аль-Саяры Варакам, утрымоўвае шэсць рэцэптаў для khubz для прыгатавання ў печцы тандыр.[2]

Піта з фалафелем і салатам

Выкарыстанне

Піта можа выкарыстоўвацца ў якасці асновы, на якую выкладываюць розныя соусы, а таксама хумус і тарамасалату. Пітой агортваюць кебабы, гірас або фалафель. Пераважна піту пякуць пры высокіх тэмпературах (232 ° C), у выніку чаго плоскія кругельчыкі цесту ў некалькі разоў павялічваюцца ў аб’ёме. Адметная асаблівасць традыцыйнай піты — вадзяны пар, які ўтвараецца ў цесце пры выпечцы, запашваецца ў пузыры ў цэнтры кругельчыка, адасабляючы пласты цеста. Такім чынам, у сярэдзіне кругельчыка утвараецца «кішэня», якую можна адкрыць, надрэзаўшы край піты вострым нажом, і ў якую можна пакласці салаты або мяса.

Зноскі

  1. Babiniotis, Georgios (2005). Λεξικό της Νέας Ελληνικής Γλώσσας (Lexicon of New Greek). Κέντρο Λεξικολογίας. p. 1412. ISBN 960-86190-1-7.
  2. Nawal Nasrallah, Annals of the Caliphs’ Kitchens: Ibn Sayyar al-Warraq’s Tenth Century Baghdadi Cookbook, Brill: Leiden, the Netherlands, 2007. pp. 118—126.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Хлебабулачныя вырабы