wd wp Пошук:

Вегетарыянства

Вегетарыянскі стол

Вегетарыянства (англ.: vegetarian, лац.: vegetarius — «раслінны») — сістэма харчавання, якая выключае мясныя прадукты альбо рыбу.[1] Вегетарыянская дыета уключае ў сябе хлебныя злакі, гародніну, садавіну, арэхі. Аднак некаторыя вегетарыянцы ужываюць малочныя прадукты, яйкі; або і тое, і іншае.[2]

Апісанне

Вегетарыянства прадугледжвае здаровы лад жыцця; адмову ад курэння, алкаголю; зніжае захваральнасць на атэрасклероз і злаякасныя пухліны; дапамагае захаваць і ўмацаваць здароўе, нармалізаваць масу цела, дасягнуць актыўнага даўгалецця.

Матывацыя вегетарыянства — розная, і уключае ў сябе этычныя аспекты (нежаданне забіваць жывёл і агіду да сучасных метадаў вырошчвання жывёл на мяса), самаадрачэнне або рэлігійная забарона, экалагічныя аспекты (уключаючы асцярогі за марнатраўства і экалагічныя наступствы вырошчвання кароў на фермах), а таксама клопат пра здароўе.[2]

Асноўны недахоп вегетарыянства — магчымасць развіцця ў арганізме дэфіцыту бялкоў, ненасычаных тлустых кіслот, некаторых вітамінаў — з адпаведнымі парушэннямі абмену рэчываў. Пераход на вегетарыянства не рэкамендуецца ў гады росту арганізма, пры цяжарнасці, кармленні грудзьмі, у глыбокай старасці.

Гісторыя

Родапачынальнікам вегетарыянства лічаць старажытна-грэчаскага філосафа і матэматыка — Піфагора (VI стагоддзе да нашай эры). Прыхільнікамі гэтай сістэмы харчавання былі Эпікур, Платон, Сакрат, Авідзій, Плутарх, Вальтэр, Жан-Жак Русо, Джордж Байран, Ілля Рэпін, Р. Кент, Бернард Шоу, Леў Талстой і іншыя. Многія індуісцкія секты і большасць будыстаў — прыхільны да вегетарыянства. У многіх краінах свету (з-за беднасці) далёка не ўсе ядуць мяса. Адным з вынікаў Асветы XVIII-га стагоддзя стаў клопат чалавека пра жывёл.[2]

Як вучэнне — вегетарыянства узнікла ў першай палове XIX-га стагоддзя ў Заходняй Еўропе. У XIX-ым стагоддзі — Вялікабрытанія стала асноўным цэнтрам вегетарыянства, і хутка вегетарыянскі рух узнік у Германіі, ЗША і іншых краінах.[2]

Уплыў на здароўе

Меркаванні

Буйнейшая амерыканская арганізацыя прафесійных дыетолагаў (Academy of Nutrition and Dietetics; даўней — American Dietetic Association) выдала ў 1994 годзе (і, пасля, перыядычна актуалізоўвала; апошні раз — у 2009 годзе) «Пазіцыю на тэму вегетарыянскіх дыет» — аснаваную на праглядзе вынікаў даследаванняў, апублікаваных у некалькіх сотнях навуковых артыкулаў, — адкуль можна даведацца, што:

«Правільна спланаваныя вегетарыянскія дыеты (у тым ліку — строга вегетарыянскія, то бок веганскія) — здаровыя; задавальняюць харчовыя патрэбы і могуць быць карыснымі для прадухілення і лячэння некаторых хвароб. Добра спланаваныя вегетарыянскія дыеты — адпавядаюць патрэбам чалавека (на ўсіх этапах жыцця; уключна з перыядамі: цяжарнасці і лактацыі, маленства, дзяцінства, падлеткавага росту) і для спартсменаў»[3][4].

«У 90-97 % выпадкаў — пераход на вегетарыянскую дыету прадухіляе развіццё сардэчна-сасудзістых захворванняў»[5][6].

Доктар Яўген Збігнеў Сівік (гінеколаг і акушэр; стваральнік першай у Польшчы «Клінікі і школы натуральных родаў») — кажа:

«Медыцына сёння удзельнічае ў адным з найбольшых ашуканстваў апошняга стагоддзя: абслугоўвае канцэрны, якія не клапоцяцца пра здароўе дзяцей, але дбаюць пра грошы… Лекары — набралі вады ў рот (бо так бяспечней)… Малако (насуперак распаўсюджанаму меркаванню) не ўзмацняе косці, але іх аслабляе: з-за малочнага бялка, кальцый вымываецца з арганізму. Кароўе малако — найлепшы рэцэпт на інвалідны вазок!» [7]

Доктар біялагічных навук, кандыдат геаграфічных навук, прафесар Маскоўскага Дзяржаўнага Універсітэта — Мікалай Драздоў (вегетарыянец):

«Я зразумеў, што ужываць мяса — не варта, з-за трох прычын: 1. (Фізічная) Яно дрэнна пераварваецца; 2. (Маральная) Жывёл нельга крыўдзіць; 3. (Духоўная) Раслінная дыета робіць чалавека болей спакойным, добразычлівым, мірным».[8][9]

На яго думку, многія алімпійскія спартсмены дасягнулі сваіх рэкордаў дзякуючы пераходу на вегетарыянства[10].

У будызме

Паводле Дхаммапады — Гаўтама Буда сцвердзіў:

Зноскі

  1. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т.1: А — Л — Мн.: БелЭн, 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4
  2. 1 2 3 4 Britannica. Настольная энциклопедия в 2-х т. Т. 1. — Москва, 2006.
  3. http://www.vrg.org/nutrition/2009_ADA_position_paper.pdf Поўны тэкст публікацыі па англійску
  4. http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363357632_ulotka-zosta-wege-2.jpg
  5. http://www.dxarma.ru/2010/05/05/jeticheskoe-i-dukhovnoe-vegetarianstvo.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. http://www.fairberaten.net/vegetarismus/gesund-leben-ohne-fleisch-vegetarismus-gruende-vorteile/
  7. http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363356631_ulotka-krowie-mleko-strona-4-i-1.jpg
  8. http://elena-kuzmina.blogspot.com/2012/08/nikolay-drozdov-vegetarian.html Архівавана 12 снежня 2015.
  9. http://prosto-life.ru/prosto-lyudi/drozdov-n-n(недаступная+спасылка)
  10. http://www.megasiroed.ru/news/2013/03/06/nikolaj-drozdov-o-sporte-i-vegetarianstve/ Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вегетарыянства