wd wp Пошук:

Фалафель

Фалафель (араб. فلافل‎‎, іўр.: פָלָאפֶל) прадстаўляе сабой смажаныя ў фрыцюры шарыкі з здробненага нута (або бабоў), часам з даданнем фасолі, запраўленыя прыправамі.

У заходніх краінах фалафель шырока распаўсюджаны ў арабскіх кафэ і закусачных, а таксама сярод вегетарыянцаў і веганаў.

Этымалогія

Слова falafel можа адносіцца да смажаных шарыкаў ці сэндвічаў з імі[1]. Некаторыя крыніцы лічаць, што назва фалафель паходзіць ад арабскага слова falāfil (فلافل), форма множнага ліку ад filfil (فلفل), якое азначае «перац», ад персідскага pilpil (پلپل),[2] верагодна, ад санскрыцкага слова pippalī (पिप्पली), што азначае «доўгі перац»[3]. Нядаўна было прапанавана, што назва фалафель мае копцкае паходжанне ад pha la phel (Φα Λα Φελ), што азначае «з шмат бабоў».[4]

Гісторыя

A pita filled with vegetables and fritters on a plate
Сэндвіч з фалафелем

Паходжанне фалафеля невядома і спрэчна.[1] Традыцыйна лічыцца, што страва паходзіць з Егіпта,[5] магчыма яна ўжывалася коптамі ў якасці замены для мяса падчас поста.[6][7] Фалафель быў экспартаваны праз партовы горад Александрыя ў іншыя раёны на Блізкім Усходзе[8]. Страва пазней распаўсюдзілася на поўнач ад Леванта.[9][10] Існуе тэорыя, што фалафель узнік падчас праўлення фараонаў Егіпта[11] або на Індыйскім субкантыненце.[5][12]

Прыгатаванне

Нут або бабы замочваюць або гатуюцца, затым з іх робіцца пюрэ. Да яго дадаюцца розныя спецыі, сярод якіх традыцыйна могуць выкарыстоўвацца пятрушка, трава і насенне каляндры, часнок, цыбуля, соль, чорны і востры перцы і кмен. Таксама могуць прысутнічаць іншыя інгрэдыенты, напрыклад булгур. З гэтай сумесі фарміруюцца шарыкі, памерам з грэцкі арэх, якія смажацца ў алеі да набыцця залаціста-карычневага колеру.

Вырабляюцца гатовыя сухія сумесі, якія дастаткова змяшаць з вадой, каб атрымаць масу для гатавання фалафеля.

Фалафель традыцыйна падаецца з кунжутным соусам, гароднінай і пітай (тонкім лавашам). У закусачных нярэдка падаюць піту, начыненую фалафелем і гароднінай, як фастфуд.

Зноскі

  1. 1 2 Petrini, Carlo; Watson, Benjamin (2001). Slow food : collected thoughts on taste, tradition, and the honest pleasures of food. Chelsea Green Publishing. p. 55. ISBN 978-1-931498-01-2. http://books.google.com/books?id=KVf94-rwpJ8C&lpg=PP1&dq=Slow%20food:%20collected%20thoughts%20on%20taste,%20tradition,%20and%20the%20honest%20pleasures%20...%20By%20Carlo%20Petrini,%20Benjamin%20Watson&pg=PA55#v=onepage&q&f=false. Retrieved on February 6, 2011.
  2. «پلپل», Dehkhoda Dictionary
  3. Isaac E. Mozeson (September 2002). The Word: The Dictionary That Reveals the Hebrew Source of English. SP Books. p. 123. ISBN 978-1-56171-942-6. http://books.google.com/books?id=iK1i2qtYBTIC&pg=PA123. Retrieved on 12 October 2011.
  4. Makar, Adeeb B. (2001). The Abbreviated Coptic-English Dictionary. Hayward, Calif.: St. Mina Monastery Press. p. 185. OCLC 609610948. https://docs.google.com/viewer?a=v&pid=explorer&chrome=true&srcid=0B3CJ007qiTIjNTAyNTY3ZmQtNjRiMC00ZDFjLTk2MzItNGVlNjMwYzU3MjQ3&hl=en_US&pli=1. “Φαλαφελ (fåˈlåfālˈ) m. Falafel. (lit. that which has lots of beans). See Φα, Λα, Φελ.”
  5. 1 2 Galili, Shooky. Falafel fact sheet(нявызн.), Ynet News (July 4, 2007). Праверана February 6, 2011.
  6. Raviv, Yael (August 1, 2003). “Falafel: A National Icon”. Gastronomica 3 (3): 20–25. doi:10.1525/gfc.2003.3.3.20.
  7. Denker, Joel (2003). The World on a Plate: A Tour Through the History of America’s Ethnic Cuisine. U of Nebraska Press. p. 41. ISBN 0-8133-4003-9. http://books.google.com/?id=S_x6nrkcoUkC&pg=PA41&dq=falafel&cd=36#v=onepage&q=falafel.
  8. Green, Aliza (2004). Beans. Running Press. p. 76. ISBN 978-0-7624-1931-9. https://archive.org/details/beansmorethan20000gree/page/76.
  9. Kantor, Jodi A History of the Mideast in the Humble Chickpea(нявызн.). The New York Times (10 ліпеня 2002). Праверана March 23, 2008.
  10. MacLeod, Hugh. Lebanon turns up the heat as falafels fly in food fight(нявызн.), The Age (October 12, 2008). Праверана February 10, 2010.
  11. Wilson, Hilary (1988). Egyptian food and drink. Shire. p. 25. ISBN 978-0-85263-972-6. http://books.google.com/books?id=X0f1IY2M6G8C&lpg=PA25&dq=fava%20beans%20egypt%20national%20food&pg=PA25#v=onepage&q&f=false.
  12. Sussman, Anna. A Lebanese chef’s vision: Make falafel, not war(нявызн.), The New York Times (August 16, 2007). Праверана March 6, 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вегетарыянская кухня
Катэгорыя·Яўрэйская кухня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Усходняя кухня
Катэгорыя·Міжземнаморская кухня
Катэгорыя·Арабская кухня