wd wp Пошук:

Тахіні

Тахіні з лімонам і часнаком

Тахіні, тахіна або тхіна (таксама вядомая як сезамавая паста) — распаўсюджаная на Сярэднім Усходзе густая алеістая паста з молатага кунжутнага зерня, якую дадаюць як неабходны кампанент да многіх страў, напрыклад да фалафелю, да хумусу, акрамя таго, яна служыць асновай для многіх соусаў. У склад тахіны ўваходзіць перамолатае зерне кунжуту (100 %). Пры гатаванні пасту разводзяць вадой да кансістэнцыі вадкай смятаны, дадаюць лімонны сок, соль і часнок. Часта ў тахіні таксама дадаюць аліўкавы алей, молаты кумін, чырвоны перац, пятрушку і выкарыстоўваюць у якасці падліўкі або проста падаюць з пітой або хлебам.

Тахінавая маса выкарыстоўваецца для прыгатавання многіх усходніх ласункаў, напрыклад, халвы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Усходняя кухня
Катэгорыя·Арабская кухня
Катэгорыя·Вегетарыянская кухня
Катэгорыя·Яўрэйская кухня