wd wp Пошук:

Фёдар Іванавіч Куляшоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куляшоў.

Фёдар Іванавіч Куляшо́ў[1] (18 чэрвеня 1913 — 29 снежня 1993) — вучоны ў галіне літаратуразнаўства, крытык, педагог. Доктар філалагічных навук (1964), прафесар (1965). Псеўданімы: Хведар Вясёлы; Фёдоров К.; Фёдараў К.[2]

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Стралкі (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Рана застаўся без бацькоў. Быў пастухом і парабкам. У 1925—1930[3] гадах выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Бабруйску і Пірэвічах. У 1931—1933 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам рагачоўскай газеты «Камунар» і ўласным карэспандэнтам газеты «Савецкая Беларусь». У 1935 годзе скончыў Ленінградскі абласны настаўніцкі інстытут і працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Кіраўску. Завочна вучыўся на аддзяленні мовы і літаратуры ў Ленін­градскім педагагічным інстытуце імя М. М. Пакроўскага, які скончыў у 1944 годзе[3].

Па некаторых звестках, упершыню Ф. І. Куляшоў быў арыштаваны на непрацяглы час у 1935 годзе[3]. А 26 красавіка 1938 года зноў быў арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў зняволення і знаходзіўся ў Варкутлагу[3]. Па іншых звестках, Фёдар Іванавіч Куляшоў быў арыштаваны 26 сакавіка 1939 года і асуджаны 26 мая 1939 года Мурманскім абласным судом на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў па артыкуле 58, пункце 10 Крымінальнага кодэкса РСФСР «За захаванне антысавецкай літаратуры» (пры вобыску былі знойдзены раманы Б. Пільняка і Б. Ясенскага)[3]. 24 студзеня 1990 года быў рэабі­літаваны Вярхоўным судом РСФСР[3].

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Ф. І. Куляшоў знаходзіўся ў Растове-на-Доне і разам з сям’ёй быў эвакуіраваны ў Міяс[3]. Да лютага 1942 года знахо­дзіўся ў працоўнай арміі, потым працаваў настаўнікам у адной са школ Міяскага раёна[3]. З лістапада 1943 года працаваў пісарам ваенна-перасыльнага пункта ў Чалябінску, а ў пачатку 1944 года ў Чалябінскім механіка-машынабудаўнічым інстытуце выкладчыкам рускай мовы і літаратуры, у 1945—1950 гадах — у Кустанайскім настаўніцкім інстытуце[3]. У 1950—1951 гадах Фёдар Іванавіч Куляшоў займаў пасаду загадчыка кафедры рускай літаратуры Кзыл-Ардынскага педагагічнага інстытута (Казахская ССР)[3]. У 1951—1955 гадах дацэнт кафедры рускай і ўсеагульнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і па сумяшчальніцтве — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры[4] Акадэміі навук БССР. У 1955—1961 гадах дацэнт кафедры рускай і ўсеагульнай літаратуры ў Сахалінскім універсітэце[3]. У 1961 годзе Ф. І. Куляшоў вярнуўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працаваў там да 1990 года. У 1966—1969 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры, у 1985—1990 гадах — кансультант пры кафедры[3].

Навуковая дзейнасць

Друкавацца пачаў у 1946 годзе[1]. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Займаўся даследаваннямі гісторыі рускай літаратуры XIX — пачатку XX стагоддзя. Аўтар кніг пра творчасць Г. Дзяржаві­на, Я. Бара­­тынскага, Л. Талстога, М. Някрасава, А. Чэхава, В. Верасаева, М. Горкага, І. Мележа, А. Купрына, Я. Брыля, П. Пестрака, І. Шамякіна, М. Лынькова, М. Лобана, І. Чыгрынава і інш. Пад рэдакцыяй Ф. І. Куляшова і з яго ўступным артыкулам выйшаў у Маскве збор твораў А. Купрына ў 10 тамах.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды і званні

Працоўныя заслугі Ф. I. Куляшова адзначаны ганаровым знакам «За выдатныя поспехі ў рабоце ў галіне вышэйшай адукацыі СССР», Ганаровай граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, медалём «Ветэран працы», трыма граматамі рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. Куляшоў Фёдар Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Ад пастуха да прафесара БДУ // Настаўніцкая газета
  4. Нашы юбіляры. Фёдар Іванавіч Куляшоў // Электронная бібліятэка БДУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Казахстана
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Крытыкі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы