wd wp Пошук:

Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна

Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна (руск.: Российский государственный педагогический университет имени А. И. Герцена) — педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга.

Гісторыя

Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца ў 1797 годзе, калі па ўказе расійскага імператара Паўла І Пецярбургскі Выхаваўчы дом атрымаў самастойнасць і быў ураўнаваны ў правах з Маскоўскім аддзяленнем Выхаваўчага дома. Выхаваўчы дом у Санкт-Пецярбургу, мэтай якога першапачаткова была апека над сіротамі, стаў і адукацыйнай установай, дзе сіроты маглі атрымаць прафесіі гувернантак і настаўніц музыкі, моў, фізічнай культуры.

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі Пецярбургскі Выхаваўчы дом быў рэарганізаваны ў Адзіны педагагічны інстытут. У 1919 годзе ў інстытуце адчыняецца рабочы факультэт, а ў 1920 годзе інстытуту прысвойваецца імя Аляксандра Іванавіча Герцэна. У 1923 годзе Адзіны педагагічны інстытут пераназываецца ў Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут.

21 студзеня 1991 года ўніверсітэт набыў сваю сучасную назву[1].

Адукацыйныя падраздзяленні

Інстытуты

Факультэты

Філіялы

Зноскі

  1. Гісторыя РДПУ імя Герцэна
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1797 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Санкт-Пецярбурга