wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Купрын

Аляксандр Іванавіч Купрын (руск.: Александр Иванович Куприн; 26 жніўня (7 верасня) 1870, Нараўчат, Пензенская губерня — 25 жніўня 1938, Ленінград) — рускі пісьменнік. Прозвішча Купрын паходзіць ад назвы рэчкі ў Тамбоўскай губерні — Купры.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 жніўня (7 верасня н.с.) 1870 года ў вёсцы Нараўчат Пензенскай губерні ў сям’і дробнага чыноўніка, які памёр праз год пасля нараджэння сына. Маці (са старажытнага роду татарскіх князёў Куланчакавых) пасля смерці мужа пераехала ў Маскву, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва будучага пісьменніка. З шасці гадоў хлопчык быў аддадзены ў Маскоўскі Разумоўскі пансіён (сіроцкі), адкуль выйшаў у 1880 годзе. У той жа год паступіў у Маскоўскую ваенную гімназію, пазней ператвораную ў Кадэцкі корпус. Пасля заканчэння вучэння працягнуў ваенную адукацыю ў Аляксандраўскім ваенным вучылішчы (1888—1890). Пасля апіша сваё «ваеннае юнацтва» ў аповесцях «На пераломе (Кадэты)» і ў рамане «Юнкера». Ужо тады марыў стаць «паэтам або раманістам».

Першым літаратурным досведам Купрына былі вершы, якія засталіся ненадрукаванымі. Першы твор, які ўбачыў свет, — апавяданне «Апошні дэбют» (1889).

Скончыўшы ў 1890 годзе ваеннае вучылішча, Купрын ў чыне падпаручніка быў залічаны ў пяхотны полк, які стаяў ў Падольскай губерні. Афіцэрскае жыццё, якое ён вёў на працягу чатырох гадоў, дала багаты матэрыял для яго будучых твораў. У 1893—1894 у пецярбургскім часопісе «Рускае багацце» выйшлі яго аповесць «Упоцемку» і апавяданні «Месяцавай ноччу» і «Дазнанне». У 1894 Купрын выйшаў у адстаўку і пераехаў у Кіеў, не маючы ніякай грамадзянскай прафесіі і маючы малы жыццёвы досвед. У наступныя гады шмат вандраваў па Расіі, змяніў мноства прафесій, прагна назапашваў жыццёвыя ўражанні, якія сталі асновай яго будучых твораў.

У 1890-я апублікаваў нарыс «Юзаўскі завод» і аповесць «Малох», апавяданні «Лясная глуш», «Пярэварацень», аповесці «Алеся» і «Кэт» («Прапаршчык армейскі»).

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Питляр Э. Х. Куприн // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
  2. 1 2 Куприн Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Куприн Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. 1 2 С. Венгеров Куприн, Александр Иванович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1906. — Т. доп. II. — С. 40–41.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Рускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся ў 1870 годзе
Нарадзіліся ў Пензенскай губерні
Асобы
Памерлі ў 1938 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі 25 жніўня
Памерлі ад раку стрававода
Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Нарадзіліся 7 верасня
Пісьменнікі паводле алфавіта
Выпускнікі Другога Маскоўскага кадэцкага корпуса
Выпускнікі Аляксандраўскага ваеннага вучылішча
Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя
Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя
Пісьменнікі Расіі