wd wp Пошук:

Францішак Смуглевіч

Францішак Смуглевіч (польск.: Franciszek Smuglewicz, літ.: Pranciškus Smuglevičius, 6 кастрычніка 1745, Варшава — 6 (18) верасня 1807, Вільня) — польскі мастак, заснавальнік беларускай і літоўскай нацыянальнай школ жывапісу.

Біяграфія

Зала Смуглевіча (Вільнюскі ўніверсітэт)

Першымі настаўнікамі былі бацька мастак Лукаш Смуглевіч (апроч Францішка, яшчэ чатыры яго сыны звязаны з выяўленчым мастацтвам) і сваяк Шыман Чаховіч.

У 17631764 гадах вучыўся ў Рыме ў Антоніа Марона(руск.) бел., з 1765 года як стыпендыят караля Станіслава Аўгуста ў рымскай Акадэміі святога Лукі. У Рыме працаваў над інтэр’ерам касцёла Святога Станіслава(англ.) бел., таксама супрацоўнічаў з Вінчэнца Брэна пры інвентарызацыі палаца Нерона (Domus Aurea(руск.) бел.). У адукацыйных мэтах капіраваў творы майстроў.

У 1784 годзе вярнуўся ў Варшаву. У 1785 годзе і, пасля перапынку, з 1797 года жыў і працаваў у Вільні, у 17861797 гадах у Варшаве, дзе заснаваў прыватную школу жывапісу.

Заснаваў кафедру жывапісу і рысунка ў Галоўнай віленскай школе, у 1803 годзе ператворанай у імператарскі Віленскі ўніверсітэт, і кіраваў ёю; прафесар (1797). Гэта быў пачатак так званай віленскай школы жывапісу. Яго вучнямі былі, сярод іншага: Іосіф Аляшкевіч, Юзаф Пешка, Мацей Тапольскі(польск.) бел. і Матэвуш Такарскі(польск.) бел..

У 18001801 гадах па запрашэнні цара Паўла І жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, у прыватнасці афармляў інтэр’еры Міхайлаўскага замка.

Быў пахаваны на могілках Роса (Расу) у Вільні. Аднак дакладнае месца яго пахавання было невядома ўжо ў канцы XIX стагоддзя.

Творчасць

Троцкая брама

Жывапіс па сваім характары класіцыстычны (пераважна карціны на тэмы старажытнай гісторыі і Бібліі, партрэты; алегарычныя і бытавыя сцэны), з элементамі барока. Пісаў карціны для касцёлаў Варшавы і іншых гарадоў Польшчы. У віленскім касцёле Святых Пятра і Паўла знаходзіцца адно з палотнаў Смуглевіча на рэлігійную тэму — «Развітанне свв. Пятра і Паўла» (1804).

Аўтар цыкла акварэлей з краявідамі архітэктурных помнікаў Вільні (1785; Мастацкі музей Літвы), якія маюць значэнне крыніцы каштоўнай іконаграфічнай інфармацыі пра былыя ці незваротна перабудаваныя збудаванні. Дзякуючы шматлікім рэпрадукцыям шырока вядомыя акварэлі Смуглевіча, якія зафіксавалі браму віленскай гарадской сцяны і разваліны каралеўскага замка ў Вільні.

У 1790 годзе пачаў незавершаную серыю малюнкаў і літаграфій па польскай гісторыі ў сто гравюр, якія ілюстравалі гісторыю польскай нацыі, напісаную Адамам Нарушэвічам.

Не грэбаваў заказамі на выпадковыя працы — «Павел Ксаверый Бжастоўскі аб’яўляе Статут сялянам Паўлава», 1795.

З братам Антоніем Смуглевічам малявалі фрэскі палацаў у Дабжыцы(польск.) бел., Смілаве(польск.) бел. і Любострані(руск.) бел.. Таксама ў 1802 годзе яны разам дэкаравалі залу пасяджэнняў у Галоўнай віленскай школе, цяпер Зала Смуглявічуса Вільнюскага ўніверсітэта (чытальная зала рэдкай кнігі бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта(руск.) бел.). Фрэскі ў зале пасяджэнняў прадстаўлялі 12 антычных персанажаў: Сакрата, Плутарха, Піндара, Анакрэонта, Гесіёда, Геракліта, Арыстоцеля, Эўрыпіда, Дыягена, Гамера, Архімеда і Платона

Творчасць аказала вялікі ўплыў на развіццё літоўскага выяўленчага мастацтва.

Вядомыя творы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129760668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129760668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1745 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1807 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Літвы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак